Мінск 00:47

Слуханні ў КР аб дзейнасці Аб’яднанага пераходнага кабінета пройдуць 7–8 жніўня

Крыніца: АПК

5 жніўня, Позірк. Слуханні аб дзейнасці Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) пройдуць у Каардынацыйнай радзе (КР) 7–8 жніўня.

Як паведамляе прэс-служба АПК, са справаздачамі на слуханнях выступяць прадстаўнікі кабінета.

7 жніўня гэта зробяць в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук, па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Уладзімір Астапенка.

8 жніўня КР заслухае прадстаўніцу па моладзевай палітыцы Маргарыту Ворыхаву, па сацыяльнай палітыцы Вольгу Зазулінскую, намесніка кіраўніка АПК, прадстаўніка па транзіце ўлады Паўла Латушку.

Адзначаецца, што ў канцы слуханняў адбудзецца выступленне кіраўніцы кабінета Святланы Ціханоўскай.

Правесці слуханні менавіта гэтымі днямі прапанавала 15 ліпеня Каардынацыйная рада.

Першыя слуханні аб дзейнасці прадстаўнікоў АПК прайшлі ў жніўні 2023 года ў Варшаве.

Падзяліцца: