У ліпені міліцыя выявіла 67 злачынстваў у АПК — у асноўным гэта крадзяжы ГЗМ, камплектуючых і запчастак да сельгастэхнікі

5 жніўня, Позірк. У ліпені 2025 года выяўлена 67 злачынстваў на аб’ектах аграпрамысловага комплексу, заявіў намеснік начальніка ўпраўлення галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Сяргей Аўсіевіч.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба ведамства, у асноўным зафіксаваныя “крадзяжы гаруча-змазачных матэрыялаў, камплектуючых і запасных частак да сельгастэхніцы”.
У якасці прыкладу ён прывёў два выпадкі ў Магілёўскай вобласці. У Шклоўскім раёне загадчык рамонтнай майстэрні і кіроўца сельгасарганізацыі “выкралі аўтазапчасткі і маторны алей на агульную суму больш за 10 тыс. рублёў”. У Калінкавіцкім раёне крымінальная справа распачатая ў дачыненні да трактарыста, які “на сістэмнай аснове краў дызельнае паліва”.
Аўсіевіч паведаміў, што “да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя 143 асобы, выяўлена 86 выпадкаў незаконнага абарачэння ГЗМ, канфіскавана звыш 8 тон паліва, устаноўлена 24 факты кіравання транспартам кіроўцамі аграпрадпрыемстваў у стане ап’янення”.
Па выніках праверак захаванасці маёмасці “мабільнымі групамі ўнесена звыш 650 прадпісанняў аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць здзяйсненню правапарушэнняў, больш за 100 тычацца разукамплектавання тэхнікі”, сказаў прадстаўнік МУС.
Раней ведамства паведамляла, што ў ліпені міліцыя выявіла 47 злачынстваў, звязаных з уборачнай кампаніяй. Асноўнымі злачынствамі былі названыя крадзяжы гаруча-змазачных матэрыялаў, камплектуючых і запасных частак да сельгастэхнікі, збожжа новага ўраджаю.
Кіраўнік МУС Іван Кубракоў на пасяджэнні калегіі УУС Мінаблвыканкама 21 ліпеня заявіў, што “асаблівы акцэнт” у працы супрацоўнікі ведамства павінны зрабіць на аграпрамысловай сферы.
Звяртаючыся да міністра 18 ліпеня на селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю, Аляксандр Лукашэнка даручыў прымаць “самыя жорсткія меры” да “несуноў і трасуноў”: “Ніхто за каласок з чалавека не пытаецца. Але калі вінаваты — і за каласок спытаеце”.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь трэці месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства