Мінінфарм прыпыніў дзейнасць ТДА “Інфармацыйнае рэкламнае агенцтва “Паляшук“
5 жніўня, Позірк. На 10 дзён прыпынена дзеянне пасведчання выдаўца друкаваных выданняў ТДА “Інфармацыйнае рэкламнае агенцтва “Паляшук”, паведаміла прэс-служба Міністэрства інфармацыі.
Гэта зроблена “ў сувязі з парушэннем абзаца пятага пункта 1 артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 года № 8-З “Аб выдавецкай справе”.
Гэты абзац прадугледжвае спыненне да трох месяцаў дзейнасці выдавецтва за выданне друкаваных выданні “без афармлення тэхнічнай дакументацыі, якая дазваляе вызначыць від і тыраж друкаваных выданняў”.
У выдавецтве сярод іншага выходзілі кнігі “Халакост на Піншчыне”, даведачнае выданне, прысвечанае 500-гадоваму юбілею Пінскай яўрэйскай абшчыны, “Праўда аб кантрацэпцыі (рэлігійна-маральная ацэнка праблемы кантрацэпцыі ў святле хрысціянскага вучэння аб шлюбе)” і іншыя выданні.
17 ліпеня 2023 года Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў папраўкі ў закон “Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь”. Дакумент “накіраваны на ўдасканаленне механізмаў абароны нацыянальных інтарэсаў у сферы выдавецкай дзейнасці”.
Згодна з зацверджанымі папраўкамі, Міністэрства інфармацыі “надзяляецца паўнамоцтвамі на прыняцце рашэнняў аб прыпыненні дзеяння пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўцоў і скасаванне паўнамоцтваў суда на прыняцце такіх рашэнняў”.
Таксама закон прадугледжвае “пашырэнне пераліку падстаў для перарэгістрацыі выдаўцоў і вытворцаў друкаванай прадукцыі і для прыпынення дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўца”.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года многія беларускія незалежныя выдаўцы зазналі ганенні і рэпрэсіі.
Увесну 2022 года Мінінфарм прыпыняў дзейнасць выдавецтваў “Мэдысант” (пасля адмовілася ад выдавецкай дзейнасці, пераключыўшыся на аказанне паліграфічных паслуг), “Галіяфы”, “Лімарыус” і “Кнігазбор” (усе ліквідаваны). Пазней у судовым парадку было пазбаўлена ліцэнзіі выдавецтва “Янушкевіч” (працягвае дзейнасць у Польшчы).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь трэці месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаУ метадычцы для “адзінага дня інфармавання" Беларусь названая "верацярпімай карчмой" (+ каментар эксперта)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка