Золатавалютныя рэзервы Беларусі дасягнулі амаль 12 млрд долараў
5 жніўня, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 жніўня 2025 года склалі 11 млрд 938 млн долараў у эквіваленце, што з’яўляецца новым рэкордам, сведчаць папярэднія звесткі Нацыянальнага банка.
За ліпень золатавалютныя рэзервы (ЗВР) выраслі на 400,3 млн долараў (+3,5%).
Манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 5 млрд 710,8 млн долараў (+18,7 млн за месяц; +0,3%), Спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 410,3 млн (-8,2 млн; -0,6%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 4 млрд 817 млн (+389,9 млн; +8,8%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі -0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
На 1 студзеня рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 922,6 млн долараў. Такім чынам, за сем месяцаў яны выраслі на 3 млрд 15,4 млн долараў (+33,8%).
Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка за першую палову 2025 года знізіліся на 1,8% (з 32 млрд 673,6 млн на 1 студзеня да 32 млрд 83 млн рублёў на 1 ліпеня), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак рэгулятара.
За 2024 год ЗВР павялічыліся на 795,2 млн долараў (+9,78%).


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

