МЗС уручыў ноту паверанаму ў справах Польшчы з-за планаваных мерапрыемстваў да гадавіны выбараў-2020 у Варшаве

5 жніўня, Позірк. У Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы, якому “ўручаная адпаведная нота“ ў сувязі з планаванымі ў польскай сталіцы мерапрыемствамі да пяцігоддзя беларускіх прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, вынікае з прэс-рэлізу ведамства пад назвай “Заява прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Беларусі Р. Варанкова з нагоды правядзення ў г. Варшаве дэструктыўнага мерапрыемства”.
У ім сцвярджаецца, што “9-10 жніўня бягучага года ў Варшаве, на плошчы імя Ю.Пілсудскага, а таксама ў Варшаўскім універсітэце запланавана правядзенне мерапрыемства, мэта якога — нанясенне шкоды Рэспубліцы Беларусь”.
“Арганізатарамі і актыўнымі ўдзельнікамі выступаюць прадстаўнікі беларускай эміграцыі, якія падтрымліваюцца афіцыйнай Варшавай і вядомыя сваёй дэструктыўнай і правакацыйнай дзейнасцю”, — заявіў прэс-сакратар МЗС Руслан Варанкоў.
Міністэрства “зыходзіць з таго, што падобныя варожыя акцыі не спрыяюць аднаўленню нармальнага дыялогу паміж дзяржавамі і наўпрост шкодзяць беларуска-польскім стасункам“.
МЗС пагражае “і далей старанна адсочваць развіццё сітуацыі, пакідаючы за сабой права ўжываць неабходныя захады ў адказ на любыя дзеянні правакацыйнага характару”.
9-10 жніўня ў Варшаве пройдзе IV канферэнцыя “Новая Беларусь“, пасля завяршэння працы ў першы дзень — вулічная акцыя “Марш Свабоды” да гадавіны выбараў-2020.
Беспрэцэдэнтныя палітычныя рэпрэсіі, якія пачаліся ў Беларусі ў перадвыбарчы перыяд, працягваюцца больш за пяць гадоў.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаУ метадычцы для “адзінага дня інфармавання" Беларусь названая "верацярпімай карчмой" (+ каментар эксперта)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа сайце дзяржслужбы занятасці рэзка зменшылася колькасць вакансій (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка