За выхадныя ў Беларусі патанула восем чалавек — даныя ТРВОД

4 жніўня, Позірк. За мінулыя выхадныя дні (2 і 3 жніўня) у Беларусі патанула восем чалавек, паведамляе Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
У нядзелю 3 жніўня ў Магілёве ў рацэ Днепр патануў мужчына 1976 года нараджэння. “Меркавана на беразе адпачывалі двое мужчын, адзін з іх вырашыў выкупацца і пачаў пераплываць раку. Не даплыўшы да процілеглага берага, ён знік з паверхні вады”, — адзначае ТРВОД.
У гэты ж дзень з возера Каранеўскае каля аграгарадка Ула Бешанковіцкага раёна (Віцебская вобласць) вынята цела мужчыны 1986 г.н. Паводле слоў відавочцаў, напярэдадні ён “сышоў у невядомым кірунку з лагера, разбітага на беразе вадаёма”. Назаўтра раніцай цела было знойдзена сваякамі ў пяці метрах ад берага, глыбіня ў гэтым месцы складае каля двух метраў.
Жанчына 1989 г.н. патанула 3 жніўня ў рацэ Нарач у Вілейскім раёне (Мінская вобласць). Яе цела знойдзена работнікамі ТРВОД на адлегласці шасці метраў ад берага (глыбіня каля двух метраў). Адзначаецца, што яна адпачывала на беразе з сям’ёй, “пайшла плаваць і ў пэўны момант знікла з поля зроку блізкіх”.
Падрабязнасці астатніх выпадкаў ўтаплення ТРВОД не паведамляе.
Пра гібель дзіцяці 3 жніўня ў вёсцы Юшкавічы Баранавіцкага раёна (Брэсцкая вобласць) раней паведамляў Следчы камітэт.
“Папярэдне ўстаноўлена, што бацька ўзяў сямігадовага хлопчыка з сабой на тэрыторыю прадпрыемства. Застаўшыся без нагляду, ён упаў у адкрыты тэхнічны калодзеж, напоўнены вадой і адходамі”, — гаварылася ў рэлізе.
На тэрыторыі якога менавіта прадпрыемства загінуў непаўнагадовы, указана не было.
На прэс-канферэнцыі ў Мінску 19 чэрвеня начальнік аддзела цэнтра вадалазна-выратавальнай службы рэспубліканскага атрада спецпрызначэння “ЗУБР” МНС Андрэй Войцік паведаміў, што з пачатку года да таго дня ад утаплення ў Беларусі загінула 108 чалавек (у тым ліку пяць дзяцей), за аналагічны перыяд 2024-га — 109 (таксама пяць).
10 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік МНС Яўген Бараноўскі паведамляў, што з пачатку траўня 2025 года ў Беларусі патануў 31 чалавек. За аналагічны перыяд мінулага года пры купанні патанула 16 чалавек. Такую вялікую розніцу прадстаўнік ведамства звязваў у першую чаргу з умовамі надвор’я, якія “не дазволілі паўнавартасна адкрыць новы купальны сезон”.
16 ліпеня Следчы камітэт паведаміў, што з 1 траўня супрацоўнікі ведамства “выбывалі 44 разы па паведамленні пра ўтапленне людзей”, сярод загінулых — трое дзяцей.
Паводле звестак СК, за першае паўгоддзе ў ваннах патанула трое непаўналетніх, яшчэ адзін загінуў, праваліўшыся ў калодзеж.
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа сайце дзяржслужбы занятасці рэзка зменшылася колькасць вакансій (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка