Шэсць банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентамі
4 жніўня, Позірк. Шэсць банкаў, якія працуюць у Беларусі, паведамілі аб змене асобных правілаў абслугоўвання і прадставілі новыя магчымасці для кліентаў, сведчыць праведзены “Позіркам” маніторынг іх актуальных прэс-рэлізаў.
“Банк БелВЭБ” з 1 верасня ўводзіць камісію для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за абслугоўванне бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў у еўра. Яна будзе спаганяцца пры наяўнасці сукупнага сярэднядзённага астатку па рахунках, які перавышае 300 тыс. еўра, у памеры 0,1% штомесяц ад сумы перавышэння.
“Банк ВТБ (Беларусь)” запусціў новы дэпазіт са зменнай працэнтнай стаўкай у нацыянальнай валюце. Максімальная даходнасць па ім складзе 15,64% гадавых пры бягучым узроўні стаўкі рэфінансавання. Уклад “У тэме. Анлайн” можна адкрыць у дыстанцыйных каналах банка, не выходзячы з дому, на тэрмін ад 1 года да 3 гадоў і выбраць дату яго заканчэння з дакладнасцю да дня. Мінімальная сума для адкрыцця — 100 рублёў. Па дэпазіце ёсць опцыя папаўнення. Працэнты выплачваюцца штомесяц на ўклад (капіталізуюцца) або на асобны рахунак на выбар кліента.
“Белаграпрамбанк” прыпыніў прыём дадатковых унёскаў па дагаворах тэрміновага безадзыўнага дэпазіту “Плюс да стабільнасці” ў доларах і еўра тэрмінам захоўвання 1.830 каляндарных дзён, заключаных з 19 жніўня 2021-га па 30 жніўня 2022 года ўключна.
“БНБ-Банк” з 13 жніўня 2025 года будзе выплачваць дывідэнды толькі ў безнаяўным парадку. Акрамя таго, банк можа падоўжыць тэрмін выканання плацежнага даручэння ў рублях, калі кліент несвоечасова або не ў поўным аб’ёме падаў дакументы, прадугледжаныя патрабаваннямі заканадаўства.
“Парытэтбанк” з 6 жніўня ўводзіць новыя ліміты на здзяйсненне аперацый па аплаце жыллёва-камунальных паслуг (у тым ліку праз АРІП): ліміт сумы адной аперацыі — 500 тыс. рублёў, сумы аперацый у суткі — 1 млн рублёў, сумы аперацый у месяц — 5 млн рублёў, колькасць аперацый у суткі — 50, колькасць аперацый у месяц — 300.
“Тэхнабанк” паведаміў аб аднаўленні афармлення страхавых дагавораў для тых, хто выязджае за мяжу.
На 1 ліпеня 2025 года ў Беларусі быў зарэгістраваны 21 банк (тры з іх — са 100-працэнтным замежным удзелам). Іх статутны капітал — 11 млрд 137,3 млн рублёў (+7,5% за месяц і +18,4% у гадавым вымярэнні).
Прыбытак банкаў, якія працуюць у Беларусі, на 1 ліпеня 2025 года склаў 2 млрд 7,5 млн рублёў — на 12,3% больш, чым месяцам раней (1 млрд 787,5 млн), і на 18% больш, чым на аналагічную дату 2024-га (1 млрд 701,2 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак Нацыянальнага банка.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

