Напярэдадні вучэнняў “Захад-2025” Літва аднаўляе дзейнасць платформы грамадзянскага кантролю

4 жніўня, Позірк. Платформа грамадзянскага кантролю Akylas.lt (з літ. akylas — “пільны”) 4 жніўня аднаўляе дзейнасць напярэдадні запланаваных на пачатак восені беларуска-расійскіх вучэнняў “Захад-2025”, паведамляе сайт Літоўскага саюза стралкоў (ЛСС).
Створаная ЛСС і грамадзянскай ініцыятывай Stiprūs kartu (“Моцныя разам”) платформа, як адзначаецца, “дае жыхарам магчымасць паведамляць пра падазроныя падзеі або аб’екты, якія могуць прадстаўляць пагрозу грамадскай бяспецы або стабільнасці дзяржавы”.
“[Akylas.lt] дазваляе кожнаму грамадзяніну зрабіць унёсак у стварэнне бяспечнай і трывалай Літвы, — гаворыцца ў паведамленні. — Праз платформу можна перадаваць інфармацыю, напрыклад, пра падазроны безгаспадарны прадмет, нечаканае перамяшчэнне замежнай вайсковай тэхнікі, чалавека або групу, што паводзяцца падазрона, спробы незаконнага ўплыву на грамадскую думку праз інфармацыйныя правакацыі”.
“Вучэнні “Захад”, якія неўзабаве распачнуцца, патрабуюць ад кожнага з нас падвышанай пільнасці. Бяспека — гэта не толькі абавязак дзяржаўных інстытутаў. Кожны жыхар Літвы мае стаць важным звяном у сетцы дзяржаўнай бяспекі. Абноўленая платформа Akylas.lt дае просты і зразумелы спосаб перадаць заўважаную пагрозу адказным установам”, — заявіў камандзір ЛСС Лінас Ідзеліс.
Адзначаецца, што платформа шчыльна супрацоўнічае з Узброенымі сіламі, праваахоўнымі і выведвальнымі органамі Літвы. Кожнае паведамленне, якое паступіла, “будзе накіраванае ў адпаведную дзяржаўную ўстанову паводле кампетэнцыі”.
“Аналагічную сістэму мы прадставілі восем гадоў таму, калі таксама праходзілі вучэнні “Захад”. Праект выклікаў вялікую грамадскую цікавасць, таму ў нас не было сумненняў, што яго неабходна паўтарыць. Сёння мы запускаем абноўленую і ўдасканаленую версію. Усе разам мы так зробім унёсак у больш бяспечную Літву”, — заявіў заснавальнік Stiprūs kartu Эдмундас Якілайціс.
У верасні 2025 года ў тым ліку на беларускай тэрыторыі плануецца правесці сумесныя з РФ стратэгічныя вучэнні “Захад”.
На фоне трывогі, якая ўзрасла з гэтай нагоды ў Еўропе, міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў 28 траўня на сустрэчы з калегамі з краін АДКБ пра “зніжэнне параметраў” вучэнняў “Захад-2025” і перанос манеўраў ад межаў углыб Беларусі (1 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што вучэнні перанесеныя, каб “знізіць градус напружанасці ў рэгіёне”).
Месяцам пазней, 23 чэрвеня, начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Павел Муравейка паведаміў, што “напалову зменшаны склад войскаў, якія бяруць удзел у вучэннях”.
“Улічваючы складаную ваенна-палітычную абстаноўку, улічваючы, што Беларусь пастаянна абвінавачваюць у агрэсіўных намерах, мы прынялі рашэнне і адсунулі раёны правядзення вучэнняў ад нашых межаў, — сказаў ён. — Адзначу, што гэты працэс не трэба ацэньваць як нашу слабасць або нашу лаяльнасць, або рэагаванне на нейкія прэтэнзіі. Гэта выключна адзін з крокаў стабілізацыі абстаноўкі, супакойвання міжнароднай грамадскасці”.
Аднак, паводле яго сцвярджэння, “на гэтым працэсе” суседнія дзяржавы ЕС “пачыналі спекуляваць”.
“Польшча заявіла пра тое, што гатовая правесці вучэнні дывізіённага маштабу ля нашых межаў у раёне Гродна, Белавежскай пушчы. Літва перакідвае сваю брыгаду “Жалезны воўк” на палігон Пабрадэ і плануе там праводзіць дзеянні за 15 кіламетраў ад нашай мяжы”, — заявіў военачальнік.
У сувязі з гэтым, паводле яго слоў, Беларусь можа перамясціць “асобныя падраздзяленні” да заходніх межаў, каб “адпрацаваць эпізоды выключна абарончага характару”.

- ГрамадстваУ першую лютаўскую ноч зафіксаваны тэмпературны антырэкорд, агулам маразы былі значна слабейшымі за прагнозМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


