Начальнік Генштаба УС Муравейка накіраваўся на Кубу ў рамках актывізацыі кантактаў, у тым ліку ў вайсковай сферы

4 жніўня, Позірк. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка накіраваўся на Кубу, паведаміла 4 жніўня прэс-служба беларускага ваеннага ведамства.
Адзначаецца, што афіцыйны візіт праходзіць “у рамках актывізацыі стасункаў з Рэспублікай Куба, у тым ліку кантактаў у вайсковай сферы”.
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін наведваў Кубу ў студзені 2024 года. На сустрэчы са сваім кубінскім калегам міністрам Рэвалюцыйных узброеных сіл Альвара Лопесам М’ерай ён сярод іншага абмяркоўваў узаемадзеянне і міжнароднае становішча. Па выніках сустрэчы былі падпісаныя дакументы пра двухбаковую вайсковую супрацу.
У сакавіку таго ж года на Кубе адбыліся перамовы Віктара Гулевіча, які тады займаў пасаду начальніка Генштаба УС (адпраўлены ў адстаўку 10 траўня 2025-га) з міністрам М’ерай і начальнікам Генштаба гэтай краіны Рабэрта Легра Саталонга.
Кубінская вайсковая дэлегацыя наведвала Беларусь у красавіку 2024 года. Тады была пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у развіцці кантактаў па лініі Вайскова-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.
Праз некалькі месяцаў, у чэрвені, у Мінск прыбыў міністр М’ера. На перагаворах з Хрэніным, паводле інфармацыі Мінабароны, была падкрэслена “важнасць працягу практычнага вектара ўзаемадзеяння, скіраванага на ўмацаванне супрацы ў вайсковай сферы”. У рамках таго візіту кубінская дэлегацыя наведала адну з брыгад Сіл спецыяльных аперацый УС Беларусі і “азнаёмілася з падрыхтоўкай падраздзяленняў, навучальнымі аб’ектамі, узорамі ўзбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі брыгады”.
29 студзеня 2025 года пры Мінабароны быў акрэдытаваны вайсковы, вайскова-марскі і вайскова-паветраны аташэ амбасады Кубы ў Беларусі Мігель Анхель Перэс Боўса. У Мінску ўпершыню адкрылася “рэзідэнцыя вайсковага дыпламата”.
Працэс акрэдытацыі адбыўся ў рамках сустрэчы начальніка дэпартамента міжнароднай вайсковай супрацы (МВС) — памочніка міністра абароны па пытаннях МВС Валерыя Равенкі з кубінскім амбасадарам Сант’яга Перэсам Бенітэсам.
Бакі “абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, абмеркавалі стан двухбаковай вайсковай супрацы паміж краінамі, перспектывы і напрамкі па далейшым яе развіцці”.
Прэзідэнт Кубы Мігель Марыё Дыяс-Канэль Бярмудэс, які займае таксама пасаду першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі, наведваў Беларусь сёлета напрыканцы чэрвеня — у якасці кіраўніка дзяржавы са статусам назіральніцы ў ЕАЭС ён удзельнічаў у Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце.
Куба — адна з бедных краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Пазіцыянуе сябе як сацыялістычная рэспубліка, адзіная партыя ў краіне — камуністычная, апазіцыя пераследуецца.
У траўні 2025 года ў Гаване прайшло чарговае пасяджэнне кубінска-беларускай камісіі па гандлёва-эканамічнай супрацы.
У сярэдзіне лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале быў апублікаваны пратакол да міжурадавага пагаднення ад 24 чэрвеня 2014 года з пералікам тавараў, якія Беларусь і Куба хацелі б пастаўляць адзін аднаму ў рамках “сустрэчнага гандлю”. Згодна з дакументам, для кожнага боку “пры ўзаемных пастаўках тавараў і паслуг вызначаецца ліміт у 15 млн долараў ЗША на пяцігадовы перыяд”.
Летась 17 ліпеня прэзідэнт Кубы на сустрэчы з Раманам Галоўчанкам, які тады ўзначальваў беларускі ўрад, асудзіў санкцыі ЗША супраць Беларусі і ўмяшанне ў яе справы.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 4 жніўня — 21 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы расце, нягледзячы на меры, якія прымаюць суседнія краіны ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаУ метадычках да 3 ліпеня ідэолагі назвалі Лукашэнку “найбольш дзейсным, найбольш паслядоўным і найбольш паспяховым абаронцам незалежнасці" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+