ЕАБР звязаў змяненне структуры росту крэдытавання ў Беларусі з дзеяннямі Нацбанка

4 жніўня, Позірк. Змяненне структуры росту крэдытавання, якое назіраецца ў Беларусі, можа быць звязанае з мерамі Нацыянальнага банка, “скіраванымі на стымуляванне інвестыцыйнага крэдытавання”, гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Аналітыкі банка нагадалі, што ў Беларусі рост крэдытавання ў нацыянальнай валюце “паскорыўся да 2% м/м” (месяц да месяца) у чэрвені 2025 года пасля “зніжэння на 0,4% м/м у траўні”.
“Рост абумоўлены павелічэннем карпаратыўнага крэдытавання на 3,2% м/м, які сфармаваўся як у сектары дзяржаўных прадпрыемстваў (+4,7% м/м), так і прыватнага сектара (+1,6% м/м), — канстатуе ЕАБР. — Крэдытны партфель фізічных асоб вырас на 0,8% м/м у чэрвені пасля 1,1% м/м у траўні”.
Пры гэтым, адзначылі эксперты, “запаволенне фармуецца ў частцы спажывецкага крэдытавання, рост якога склаў 0,6% м/м пасля 1,2% м/м у траўні”.
Рэгулятар будзе рабіць захады макрапрудэнцыйнага характару “для стымулявання інвестыцыйнага крэдытавання і — пры неабходнасці — ахаладжэння залішняга спажывецкага попыту, арыентаванага на імпарт”, заявіў старшыня праўлення НБ Раман Галоўчанка 21 сакавіка на сустрэчы з прадстаўнікамі банкаўскага сектара.
Кіраўнік Нацбанка паведаміў, што тэмпы росту спажывецкіх крэдытаў фізічных асоб “таксама застануцца ў фокусе ўвагі” рэгулятара. Ён падкрэсліў, што гэтыя крэдыты “не павінны адцягваць рэсурсы ад фандавання айчынных прадпрыемстваў і правакаваць рост спажывецкага імпарту”. У прыярытэце, паводле яго слоў, павінна быць “фінансаванне партнёрскіх праграм, звязаных з набыццём тавараў айчынных вытворцаў”.
“У цэлым колькасныя параметры па крэдытаванні, даведзеныя да сектара на пашыраных пасяджэннях праўлення, павінны ўспрымацца не як арыенцір, а як паказчыкі для безумоўнага выканання кожным банкам”, — папярэдзіў Галоўчанка.
Нацыянальны банк не стаў мяняць на жнівень 2025 года вызначаныя ў чэрвеніразліковыя велічыні стандартнай рызыкі. Па новых крэдытах на тэрмін да 3 гадоў у беларускіх рублях (за выключэннем ільготных) для юрыдычных асоб — 13,24%, на тэрмін большы за 3 гады — 12,12%; па новых крэдытах для фізічных асоб у беларускіх рублях (за выключэннем ільготных) — 19,10%, па новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у нацыянальнай валюце з тэрмінам вяртання больш за 1 год — 15,64%.
Рэгулятар з 25 чэрвеня падвысіў стаўку рэфінансавання з 9,5 да 9,75% гадавых. Гэтае рашэнне старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык назваў на брыфінгу 25 чэрвеня “эканамічна абгрунтаванай, але моцна запозненай мерай”.
На яго думку, рашэнне Нацбанка “адпавядае існай сітуацыі ў эканоміцы, у прыватнасці, яе перагрэву, інфляцыйнаму ціску”, але яно “павінна было прымацца яшчэ ў другой палове 2023 года”.
Эксперт звярнуў увагу на нязначнасць змены стаўкі, адзначыўшы, што такое падвышэнне “носіць абсалютна сімвалічны характар”, бо з улікам інфляцыі стаўка ў рэальным выражэнні “нават знізілася”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 4 жніўня — 21 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы расце, нягледзячы на меры, якія прымаюць суседнія краіны ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаУ метадычках да 3 ліпеня ідэолагі назвалі Лукашэнку “найбольш дзейсным, найбольш паслядоўным і найбольш паспяховым абаронцам незалежнасці" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка