Мінск 11:43

У метадычках да 3 ліпеня ідэолагі назвалі Лукашэнку “найбольш дзейсным, найбольш паслядоўным і найбольш паспяховым абаронцам незалежнасці”

Ілюстрацыя: kremlin.ru

4 жніўня, Позірк. “Найбольш дзейсным, найбольш паслядоўным і найбольш паспяховым абаронцам незалежнасці“ названы Аляксандр Лукашэнка ў матэрыялах для “членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп“ да ліпеньскага “адзінага дня інфармавання насельніцтва“.

Галоўная тэма мінулага месяца ў метадычках, якія распрацоўваюцца НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры прэзідэнце для трох груп насельніцтва (інтэлігенцыі, моладзі і работнікаў “прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі“), — Дзень незалежнасці 3 ліпеня, які насамрэч з’яўляецца днём вызвалення Мінска ад гітлераўскіх войскаў у 1944 годзе.

“Сёння нават ворагі не могуць адмаўляць, што ўся праца Прэзідэнта (тут і далей арфаграфія арыгінала захаваная. — “Позірк”.) Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі накіравана на служэнне беларускаму народу. Ён прыняў жабрацкую краіну з спыненым заводамі і стварыў годную, моцную, паважаную дзяржаву. Сваё абяцанне — адвесці краіну ад прорвы, дадзенае яшчэ падчас першых прэзідэнцкіх выбараў, Кіраўнік дзяржавы стрымаў цалкам“, — сцвярджаюць ідэолагі.

“50 гадоў, якія мы пражылі мірна пасля Перамогі над фашызмам да развалу СССР, і 31 год міру пад кіраўніцтвам Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі — гэта не наканаванасць лёсу, а найвялікшае дасягненне сучаснасці!” — прапануюць лічыць аўтары метадычак, якія выдаюцца штомесяц для ўсхвалення ідэолагамі і чыноўнікамі Лукашэнкі і яго палітыкі на сустрэчах з насельніцтвам падчас “адзінага дня інфармавання”.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: