Амбасадар Канады ў Польшчы запэўніла Латушку ў далейшай падтрымцы дэмсіл
3 жніўня, Позірк. Падтрымка беларускіх дэмакратычных сіл з боку Канады будзе працягвацца, заявіла амбасадар гэтай паўночнаамерыканскай краіны ў Польшчы Кэтрын Годзін на сустрэчы з намеснікам кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Паўлам Латушкам і спікерам Каардынацыйнай рады, намеснікам кіраўніка НАУ Арцёмам Бруханам.
Як паведаміў Латушка 3 жніўня ў сваім тэлеграм-канале, на сустрэчы абмяркоўвалася пашырэнне ўзаемадзеяння дэмсіл з Атавай “у рамках АБСЕ, уключаючы місію Канады пры АБСЕ ў Вене”, бакі “пагадзіліся арганізаваць” адпаведныя працоўныя сустрэчы.
Таксама ўздымалася тэма “правядзення прававых кансультацый у бліжэйшы час з Міністэрствам замежных спраў Канады”, адзначыў палітык.
Паводле слоў Латушкі, канадскі бок “быў праінфармаваны аб працы па зборы доказаў у рамках расследавання, якое вядзе офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда, па злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых Лукашэнкам і яго саюзнікамі ў дачыненні да беларускага народа”.
“Амбасадарцы Канады былі перададзеныя прапановы аб увядзенні нацыянальных санкцый Канады ў дачыненні да прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі — прапагандыстаў, суддзяў і шэрагу прадпрыемстваў ВПК, якія падтрымліваюць расійскую агрэсію. Амбасадарка Канады адзначыла, што матэрыялы аператыўна будуць накіраваныя ў МЗС Канады для прапрацоўкі”, — падкрэсліў Латушка.
У паведамленні гаворыцца, што Брухан праінфармаваў Годзін аб падрыхтоўцы да канферэнцыі “Новая Беларусь”. Дыпламат, як адзначаецца, “пацвердзіла ўдзел прадстаўніка Канады ў мерапрыемствах канферэнцыі ў якасці запрошанага госця”.
IV канферэнцыя “Новая Беларусь” пройдзе 9–10 жніўня ў Варшаве.
Атава паслядоўна крытыкуе рэжым Лукашэнкі. Разам з партнёрамі яна не аднойчы сінхранізавала санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Канада падтрымлівае дэмакратычныя памкненні беларускага народа. У лістападзе мінулага года адбыўся першы раўнд кансультацый канадскага ўрада і дэмакратычных сіл Беларусі.
- Палітыка
- ПалітыкаУ метадычках да 3 ліпеня ідэолагі назвалі Лукашэнку “найбольш дзейсным, найбольш паслядоўным і найбольш паспяховым абаронцам незалежнасці" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка