Два пенсіянеры, якія згубіліся ў лясах Віцебскай і Мінскай абласцей, знойдзеныя мёртвымі

3 жніўня, Позірк. Два пенсіянеры, якія згубіліся ў лясах Мінскай і Віцебскай абласцей, 2 жніўня знойдзеныя мёртвымі, вынікае з сутачнай зводкі МНС.
158 чалавек з дапамогай 44 адзінак тэхнікі (ад МНС — 67 работнікаў і 28 адзінак тэхнікі) шукалі грамадзяніна 1944 г.н., які 29 ліпеня пайшоў у лес каля вёскі Пустаселле Докшыцкага раёна. 2 жніўня ў 11.00 ён быў знойдзены без прыкмет жыцця.
2 жніўня ў 11.15 паступіла паведамленне аб зніклым напярэдадні ў лесе каля вёскі Мацукоўшчына Маладзечанскага раёна грамадзяніне 1949 г.н. Для пошукавых работ было задзейнічана 6 адзінак тэхнікі і 16 чалавек (ад МНС — 5 адзінак тэхнікі і 11 работнікаў). Праз 45 хвілін пенсіянер быў знойдзены мёртвым.
Раніцай 1 жніўня ўдалося знайсці жывой грамадзянку 1942 г.н., якая напярэдадні сышла ў лес каля вёскі Паньшаўшчына Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Яна шпіталізаваная для назірання.
У той жа дзень у забалочанай мясцовасці каля вёскі Васілёўка-1 Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці з вады быў узняты труп патанулага грамадзяніна 1940 г.н.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+