Гліннік склала паўнамоцтвы віцэ-спікера КР

2 жніўня, Позірк. Станіслава Гліннік 2 жніўня абвясціла пра прынятае рашэнне скласці з сябе паўнамоцтвы віцэ-спікера Каардынацыйнай рады (КР).
“Прычын шмат, але асноўная — гэта павелічэнне маёй нагрузкі ў офісе Святланы Ціханоўскай, — напісала яна на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”. — Я ўдзячная кожнай і кожнаму ў Каардынацыйнай радзе за супрацу і давер. Для мяне гэта быў важны досвед. Працягну сваю працу дзеля Беларусі, спадзеючыся і надалей на падтрымку і ўзаемаразуменне”.
Сёлета ў красавіку Гліннік паведаміла “Позірку”, што не будзе прэтэндаваць на пасаду спікера КР і яшчэ будзе думаць, ці заставацца ёй віцэ-спікерам гэтай структуры. Аргументуючы сваё рашэнне, палітык, якая з’яўляецца асабістай памочніцай Ціханоўскай, адзначыла, што для яе важна захаваць тую частку працы, якая “тычыцца падтрымкі прэзідэнта-элект і дапамогі ёй”.
Гліннік магла стаць спікерам КР аўтаматычна — статут структуры прадугледжвае такі варыянт, калі дзейны кіраўнік не можа выконваць свае функцыі і яго намеснік згодны заняць гэтае месца. Пазіцыя кіраўніка КР фактычна апынулася вакантнай пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай. Пасля адмовы Гліннік пераняць паўнамоцтвы спікерам КР быў абраны Арцём Брухан.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+