Экс-пробашч мінскай парафіі Чырвонага касцёла: На пенсію мяне адправілі на загад звыш, але не папы

2 жніўня, Позірк. “На пенсію адправілі мяне на загад звыш, але не папы [рымскага]”, — заявіў былы пробашч сталічнай парафіі святых Сымона і Алены (парафія Чырвонага касцёла) ксёндз-эмерыт Уладзіслаў Завальнюк на сваім ютуб-канале “Голас Душы” 2 жніўня — праз год пасля зняцця з месца служэння.
“Для мяне 1 жніўня — важная дата, гадавіна, як мяне адправілі на незаслужаны адпачынак — пенсію, — адзначыў ён. — Я цяпер пачатковец, самы малады святар-пенсіянер. <…> Адхілілі, адлучылі мяне ад алтара, служэння святой імшы і касцёла ў душпастырстве, разумей: ад народа. Але нічога. Уся надзея на Бога, яго міласэрнасць. Давяраючы Богу, усё паправіцца”.
“Тады я падумаў: “Калі адхілілі ад Божага алтара, ахвяры святой імшы, трэба абвяшчаць Слова Божае”. Я вырашыў, калі няма магчымасці абвяшчаць Слова Божае ў касцёле, тады [буду] у інтэрнэце. <…> І вось мы з вамі сустракаемся. Цяпер усе людзі ўмеюць карыстацца тэлефонамі, атрымліваецца хатні духоўны касцёл Слова Божага пад купалам неба”, — дадаў ксёндз Завальнюк.
Святар нагадаў, што ютуб-канал, або як ён кажа, “духоўная перадача “Голас Душы”, быў зарэгістраваны летась 5 жніўня. Новы выпуск у асноўным прысвечаны тэме жыцця на пенсіі — праблемам, з якімі сутыкаюцца пенсіянеры, у тым ліку са “стратай сэнсу жыцця” людзей, якія раней толькі працавалі, клапаціліся пра дзяцей, пра матэрыяльныя рэчы. Завальнюк падкрэсліў, што пенсіянеры — людзі, якія асабліва патрабуюць душпастырства.
“Цяпер усё больш спазнаю і адчуваю жыццё і заняткі пенсіянераў. Часу маюць шмат, і трэба знайсці сваё паважнае месца ў далейшым жыцці, занятак. Прыходжу да высновы — усім трэба больш надаваць часу на малітву, <…> маліцца за сябе, дзяцей, Бацькаўшчыну”, — сказаў ён.
“Перапрашаем у Бога за ўсё, што было не так у нашым жыцці, нашых сем’яў і народа. Вяртаймася да храмаў, адраджайма храмы, а не зачыняем іх”, — наставіў ксёндз сваю аўдыторыю.
26 ліпеня 2024 года мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Іосіф Станеўскі прыняў рашэнне прызначыць пробашчам парафіі Чырвонага касцёла ксяндза Франца Рудзя. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, якая абвясціла пра гэта, паведаміла, што ксёндз Завальнюк дасягнуў 75-гадовага ўзросту і пасля 30 гадоў кіравання парафіяй падаў прашэнне на звальненне, якое было ўхваленае. Парафіяне звярталіся да Станеўскага з просьбай аднавіць Завальнюка ў служэнні, не верачы, што той “прасіў пра звальненне”.
Да моманту адхілення Завальнюка ад пасады пробашча парафіі Чырвоны касцёл быў зачынены ўжо каля двух гадоў. У сакавіку 2023 года ініцыятыва “Хрысціянская візія” са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што адной з умоў, пасля выканання якіх улады згодныя вярнуць касцёл вернікам, можа быць адстаўка Завальнюка.
Чырвоны касцёл не працуе з 26 верасня 2022 года. Яго закрылі (афіцыйна — на рамонт) пасля пажару, які, як сцвярджалася, здарыўся праз праблемы з электраправодкай. З-за падазроных абставін здарэння і далейшых паводзін чыноўнікаў узнікла меркаванне, што ўлады хочуць выкарыстаць сітуацыю з касцёлам як рычаг ціску на беларускую каталіцкую супольнасць, стасункі з якой ускладніліся пасля падзей 2020 года.
Рамонт у Чырвоным касцёле распачаўся ў чэрвені 2025 года. Згодна з планамі работ, рэканструкцыя мае завяршыцца ў снежні 2026 года, а здаць аб’ект у эксплуатацыю плануецца ў студзені 2027-га.
Ад пачатку восені 2020 года па 28 красавіка 2025-га, паводле звестак “Хрысціянскай візіі”, з рэпрэсіямі ў Беларусі ў той ці іншай форме сутыкнулася 89 хрысціянскіх служыцеляў, у тым ліку рымска-каталіцкага касцёла — 34, грэка-каталіцкай царквы — 5.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+