Мінск 00:26

У Брэсцкай вобласці на 3 жніўня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі — праз спёку і навальніцу

Ілюстрацыйнае фота: Sardar Faizan / unsplash.com

2 жніўня, Позірк. У Брэсцкай вобласці на 3 жніўня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, сведчыць мапа-прагноз Белгідрамета.

У гэтым рэгіёне краіны чакаецца навальніца, дождж. Пры гэтым усталюецца спякотнае надвор’е — удзень тэмпература паветра складзе ад 26 да 31 градуса цяпла.

Жоўты ўзровень, які кажа пра патэнцыйна небяспечныя з’явы надвор’я, абвешчаны ў Гродзенскай (дзённая тэмпература паветра — 25–30 градусаў), Віцебскай і Мінскай (25–29 градусаў) абласцях, дзе таксама чакаюцца навальніцы і дажджы.

Умовы надвор’я ў Мінску (26–28 градусаў), Гомельскай і Магілёўскай (25–29 градусаў) абласцях метэаслужба небяспечнымі не лічыць.

Разам з тым Міністэрства па надзвычайных сітуацыях мяркуе, што ўмовы надвор’я па ўсёй Беларусі ствараюць рызыку гібелі людзей на вадзе. Жыхарам краіны рэкамендавана як мага менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі промнямі — “асабліва ў перыяд з 12:00 да 16:00”, купацца толькі ў дазволеных месцах, дастаткова піць; падчас навальніцы трымацца падалей ад электраправодкі і антэн, не хавацца пад высокімі дрэвамі.

Падзяліцца: