Улады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці
2 жніўня, Позірк. “На працягу доўгага перыяду (больш за шэсць гадоў) бізнес-супольнасць неаднаразова накіроўвала ў розныя органы ўлады прапановы з мэтай стварэння раўнапраўных умоў для беларускіх і замежных арганізацый пры рэалізацыі тавараў. На жаль, ідэі ў большасці выпадкаў ігнараваліся”. Пра гэта заявіла віцэ-старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі бізнесу і наймальнікаў “БСП-прам“ Маргарыта Алізаровіч у артыкуле “Спыніць дыскрымінацыю беларускага вытворцы“ для навукова-практычнага часопіса “Финансы. Учет. Аудит“ (заснавальнікі — Міністэрства фінансаў, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, “Белдзяржстрах”).
“Вынік адпаведных падыходаў у наяўнасці: падзенне долі нашай прадукцыі ў агульным тавараабароце па многіх пазіцыях дасягае крытычнага ўзроўню, што пагражае нацыянальнай бяспецы краіны“, — піша аўтар.
Паводле яе слоў, у красавіку 2025 года Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) “праявіла ініцыятыву“ і падрыхтавала пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне павышэння эфектыўнасці продажаў беларускіх тавараў, якое прапануецца падпісаць вытворцам і гандлі. “На жаль, дакумент з’яўляецца добраахвотным і без абавязацельстваў да выканання. Акрамя таго, з яго можна выйсці ў любы час без выплаты якіх-небудзь штрафных санкцый“, — наракае прадстаўнік асацыяцыі.
Яна адзначае, што “на пляцоўцы МАРГ“ адбылося пяць семінараў, на якіх абмяркоўвалася пагадненне, аднак гандлёвыя сеткі “адкрыта заяўляюць пра сваё нежаданне яго падпісваць”. “Ужо тры месяцы вядуцца пустыя перамовы, а тым часам на паліцах крам імпарту ўсё больш, а нашы тавары здымаюцца з рэалізацыі“, — сцвярджае Алізаровіч.
Яна заклікае прыняць меры “на заканадаўчым узроўні“, што павінна стабілізаваць рынак і надаць “максімальнае садзейнічанне беларускім прадпрыемствам”.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
Гл. таксама:
У асацыяцыі бізнесу і наймальнікаў заявілі аб “дэградацыі імпартазамяшчэння“
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка