Лукашэнка зараз не згодны даць РФ калідор для наступу — кіраўнік ГУВ Мінабароны Украіны

2 жніўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка на гэты момант не згодны даць Расіі калідор для паўторнага наступу на Украіну з поўначы, такое меркаванне выказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі ўкраінскага Міністэрства абароны Кірыл Буданаў.
Военачальнік выказаўся на гэты конт у інтэрв’ю ўкраінскай журналістцы Наталлі Масійчук для яе аўтарскага праекта “Масійчук+”.
“Зараз ён катэгарычна на гэта не згаджаецца і не пагодзіцца — зараз, — падкрэсліў Буданаў. – [Але,] у канчатковым выніку, мы ўсе памятаем 2022 год, калі адбылося тое, што ўсе бачылі. І мы проста маем быць моцнымі і гатовымі да чаго б там ні было, тады з намі не здарыцца нечаканасцяў. Гэта ад нас залежыць усё”.
24 лютага 2022 года Расія распачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі даў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
Перад поўнамаштабным уварваннем ва Украіну ў 2022 годзе частка расійскіх войскаў знаходзілася ў Беларусі — асабовы склад і тэхніка засталіся на яе тэрыторыі пасля вайсковых вучэнняў “Саюзная рашучасць”.
У верасні 2025 года ў тым ліку на беларускай тэрыторыі плануецца правесці сумесныя з РФ стратэгічныя вучэнні “Захад”.
У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны не выключаюць “нейкіх дэманстратыўных дзеянняў” у напрамку ўкраінскай мяжы падчас згаданых манеўраў. У той жа час прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сувязі з гэтымі вучэннямі неаднаразова заяўляў пра магчымасць узброенага ўварвання войска РФ на тэрыторыю Польшчы, Літвы і Латвіі з тэрыторыі Беларусі па аналогіі з падзеямі лютага 2022 года.
28 траўня міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў на сустрэчы з калегамі з краін АДКБ пра “зніжэнне параметраў” вучэнняў “Захад-2025” і перанос манеўраў ад межаў углыб Беларусі.
Аднак месяцам пазней, 23 чэрвеня, начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Павел Муравейка паведаміў, што ў рамках манеўраў Беларусь можа перамясціць “асобныя падраздзяленні” да заходніх межаў, каб “адпрацаваць эпізоды выключна абарончага характару”.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка