Ціханоўская зноў абмеркавала з вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі

1 жніўня, Позірк. Сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі абмеркавалі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская і вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Фолькер Цюрк на палях канферэнцыі Helsinki+50 у сталіцы Фінляндыі, паведаміў 1 жніўня “Позірку” галоўны дарадца беларускага палітыка Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, бакі абмеркавалі “камунікацыю з уладамі ў Мінску па пытаннях вызвалення палітвязняў, магчымы візіт камісара ў рэгіён”, а таксама намаганні ЗША па “гуманітарных вызваленнях”.
“Ціханоўская адзначыла што мэтай візіту камісара ў Мінск мела б стаць вызваленне палітвязняў”, — падкрэсліў Вячорка.
Палітык, як сказаў яе галоўны дарадца, звярнула ўвагу на “неабходнасць неадкладнага вызвалення” кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міра Алеся Бяляцкага ды іншых праваабаронцаў. Яна падкрэсліла “важную ролю ААН у спрыянні гуманітарным вызваленням”, заклікала працягваць гэтыя намаганні.
Папярэдні раз Ціханоўская сустракалася з Цюркам 16 лютага падчас Мюнхенскай канерэнцыі па бяспецы. Тады яна перадала суразмоўцу дакументы ад беларускіх праваабаронцаў пра апошнюю на той момант хвалю рэпрэсій, сітуацыю ў турмах, а таксама спісы палітвязняў, якія знаходзяцца ў крытычным стане. Дэмлідар падкрэсліла, што сітуацыя катастрафічная і патрабуе неадкладнага ўмяшання.
26 лютага ў Жэневе міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў запрасіў Цюрка наведаць Беларусь каб “асабіста азнаёміцца з рэальнай сітуацыяй з правамі чалавека ў краіне”.
На 1 жніўня беларускія праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі 1.184 чалавека.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка

