Беларусь не мае нікогда бліжэй за Расію, але мае інтарэсы і на Захадзе, заяўляе Лукашэнка

31 ліпеня, Позірк. Нягледзячы на блізкія стасункі з Расіяй, Беларусі нельга забываць і пра заходнія краіны, такое меркаванне Аляксандр Лукашэнка выказаў 31 ліпеня на нарадзе з кіраўнікамі беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў.
“Вы павінны, прынамсі, пакуль я прэзідэнт, запомніць аксіёму: бліжэй, чым Расія, расійскія народы для нас няма і быць не можа”, — цытуе спікера яго прэс-служба.
На яго думку, Беларусь і РФ “эканамічна адзіныя як ніколі”. “Самыя танныя энерганосьбіты, калі пра эканоміку казаць, у Расійскай Федэрацыі, — патлумачыў Лукашэнка. — Наша асноўная прастора, дзе мы можам прадаць сваю прадукцыю нават у складаных умовах, — гэта Расійская Федэрацыя. Ваявалі і перамагалі мы разам з Расійскай Федэрацыяй. І праблем паралельна было нямала, чаго там хаваць”.
“Калі б у 2020 годзе мы не выстаялі, мы ведаем, што было б. <…> Калі б Расія ў гэты складаны час не падставіла нам плячо, пачынаючы ад звычайных узбраенняў і ядзернага ўзбраення, вельмі складана ўявіць, што было б сёння. Напэўна, мы ўжо б лоб у лоб бяспекі стаялі на захадзе з блокам НАТО”, — дадаў Лукашэнку, назваўшы пры гэтым РФ “гарантам нашай бяспекі”.
Разам з тым, сцвярджае ён, Беларусь застаецца суверэннай, незалежнай дзяржавай.
На думку палітыка, у Беларусі “адкрытая эканоміка”, і “яна перш за ўсё дыктуе ўмовы”. “Нашыя міжнароднае і геапалітычнае палажэнні прымушаюць нас думаць не толькі пра тое, што ў нас на поўначы, поўдні і ўсходзе, але і на захадзе. Еўрасаюз таксама наш сусед”, — заявіў Лукашэнка, дадаўшы, што з “высокатэхналагічным Еўрасаюзам імкнуцца супрацоўнічаць і многія партнёры Беларусі, уключаючы Кітай”, “у аснове гэтай палітыкі ляжаць канкрэтныя інтарэсы”.
Менавіта зыходзячы з геаграфічнага становішча краіны афіцыйны Мінск выбудоўвае сваю “шматвектарную палітыку”, сцвярджае ён.
“Гэта не значыць, што мы адвярнуліся. І шматвектарнасць не азначае, што мы памянялі курс развіцця і рвёмся за акіян ці ж у Еўрапейскі саюз. Мы там маем інтарэс, як і ўсе. Гэта нашы суседзі. З імі трэба выбудоўваць стасункі. Бо быць бядзе. А бяды мы не хочам, мы ўжо наеліся”, — падсумаваў Лукашэнка.
Краіны Захаду ўвялі шматлікія санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і рэпрэсій, якія разгарнуліся ў краіне, а таксама пасля пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны ў лютым 2022 года, у якой Мінск падтрымлівае Маскву.
Дыпламатычныя і гандлёвыя стасункі практычна пастаўленыя на паўзу. Рэжым у Мінску неаднаразова заяўляў, што пераарыентаваўся з заходняга рынку на эканамічныя пляцоўкі так званых краін “далёкай дугі”.
Аднак, як адзначаюць незалежныя эксперты, замяніць высокамаржынальны рынак Еўрасаюза за гэтыя гады так і не атрымалася.

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка