Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве аднаўляе аказанне прававой дапамогі
30 ліпеня, Позірк. У жніўні Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС, Варшава) пачне зноў аказваць прававую дапамогу эмігрантам — адновіць працу аддзел прававой дапамогі, паведаміла яго кіраўніца Вольга Дабравольская ў эфіры “Радыё Рацыя”.
Паводле яе, спачатку будзе магчымасць аднавіць працу часткова, праз некалькі дзён арганізацыя будзе прымаць новыя заяўкі.
12 траўня ЦБС паведаміў аб спыненні працы аддзела прававой дапамогі, прычынай названа адсутнасць фінансавання.
27 сакавіка фонд салідарнасці BySol абвясціў збор сродкаў для арганізацыі. Запытаная сума складала 20 тыс. еўра, было сабрана каля 12 тыс.
Цэнтр беларускай салідарнасці — грамадская арганізацыя, якая дзейнічае ў Польшчы. Заснаваная ў 2020 годзе. У асноўным займаецца аказаннем дапамогі беларускім палітычным эмігрантам, якія вымушана пакінулі радзіму.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка

