У першы клас ліцэя з вывучэннем беларускай мовы ў польскай Гайнаўцы прынята рэкордная колькасць дзяцей

29 ліпеня, Позірк. У першы клас II агульнаадукацыйнага ліцэя з вывучэннем беларускай мовы ў польскай Гайнаўцы (Падляскае ваяводства) прынята рэкордная колькасць дзяцей — 102, паведаміў у інтэрв’ю Польскаму радыё выконваючы абавязкі дырэктара навучальнай установы Дарыюш Мусюк.
“Усіх, хто хацеў да нас прыйсці, мы прынялі. Гэта перакрочыла нашы мары. Спачатку мы думалі пра тры класы і 50 вучняў. [Затым] атрымалі дазвол на пашырэнне аферты на 24 чалавекі. Прынялі 102 — супер. Спадзяемся, што вядучая (вышэйстаячая. — “Позірк”.) арганізацыя пагодзіцца яшчэ на адзін аддзел (клас. — “Позірк”.), каб узнагародзіць усіх, хто хацеў да нас прыйсці“, — сказаў кіраўнік ліцэя.
Паводле яго слоў, у рамках педагагічнага эксперыменту беларускую мову будуць вывучаць усе першакласнікі, некаторыя прадметы таксама будуць часткова выкладацца па-беларуску.
Практычна ўсе вучні — жыхары Гайнаўкі і Гайнаўскага павета, адзначыў Мусюк.
Першыя класы набраныя ў рамках першага этапу залічэння. На другім прымаюцца дакументы ў выпускнікоў пачатковых школ, якія не паступілі ў іншыя сярэднія школы. Для іх, па словах в. а. дырэктара, зарэзервавана 21 месца.
У Гайнаўцы пражывае шмат этнічных беларусаў, горад з насельніцтвам каля 20 тыс. чалавек размешчаны ў 30 км ад беларускай мяжы. Пасля падзелу Польшчы ў рамках пакта Молатава-Рыбентропа восенню 1939 года рэгіён быў уключаны ў склад Брэсцкай вобласці БССР, дзе знаходзіўся да ўварвання гітлераўскіх войскаў у СССР у чэрвені 1941 года. Пасля вайны зноў увайшоў у склад Польшчы.
II агульнаадукацыйны ліцэй у 2018, 2019, 2020, 2022, 2024 і 2025 гадах заняў другое месца ў рэйтынгу сярэдніх школ Падляскага ваяводства. Заснаваны ў 1949 годзе.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства