Хакеры, якія дзейнічалі супраць уладаў РФ, заявілі аб знішчэнні ІТ-інфраструктуры “Аэрафлота” — сумесна з “Кіберпартызанамі”

28 ліпеня, Позірк. Ананімная хакерская групоўка “Silent Crow” (пераклад. “Ціхі крумкач”), якая дзейнічае са снежня мінулага года супраць уладаў Расіі, заявіла аб паспяховым правядзенні “працяглай і маштабнай аперацыі, у выніку якой была цалкам скампраметавана і знішчана ўнутраная ІТ-інфраструктура кампаніі “Аэрафлот” — сумесна з беларускімі “Кіберпартызанамі”.
У тэлеграм-канале першай з груповак 28 ліпеня з’явілася паведамленне, што хакеры на працягу года знаходзіліся ўсярэдзіне карпаратыўнай сеткі авіяперавозчыка.
У выніку, як сцвярджаецца, ім удалося атрымаць і выгрузіць поўны масіў баз даных гісторыі пералётаў, скампраметаваць ўсе крытычныя карпаратыўныя сістэмы, атрымаць кантроль над персанальнымі кампутарамі супрацоўнікаў, уключаючы вышэйшае кіраўніцтва, “скапіяваць дадзеныя з сервераў праслушкі, уключаючы аўдыёзапісы тэлефонных размоў і перахопленыя камунікацыі“, атрымаць даныя з сістэм назірання і кантролю за персаналам.
“Усе гэтыя рэсурсы цяпер недаступныя або знішчаныя, аднаўленне будзе патрабаваць, магчыма, дзясяткі мільёнаў долараў. Урон — стратэгічны”, — гаворыцца ў рэлізе.
Ініцыятыва ананімных хакераў “Кіберпартызаны” ўскосна пацвярджае дачыненне да інцыдэнту – на яе рэсурсах у сацсетках размешчаны гумарыстычны калаж з выявай самалёта “Аэрафлота” і надпісам: “To be continued…” (“Працяг будзе…”).
Раніцай 28 ліпеня “Аэрафлот” паведаміў аб адмене дзясяткаў рэйсаў “у сувязі са збоем інфармацыйных сістэм”. Сярод адмененых рэйсаў былі пераважныя ўнутраныя, а таксама рэйсы ў Мінск.
На дадзены момант сайт расійскага авіяперавозчыка недаступны.
21 ліпеня паведамлялася аб адмене трох рэйсаў “Аэрафлота” з аэрапорта Шарамеццева, а таксама зваротных рэйсаў з Мінска ў Маскву. Са значным спазненнем вылецелі ў аэрапорты Унукава і Шарамеццева з Мінска рэйсы “Аэрафлота” і кампаніі “Перамога”, якія па раскладзе павінны былі адправіцца яшчэ вечарам 20 ліпеня. Таксама быў перанесены рэйс “Аэрафлота” з Мінска ў Шарамеццева.
22 ліпеня быў адменены рэйс “Аэрафлота” з Мінска ў Маскву.
Раней авіяперавозчыкі адмянялі або затрымлівалі рэйсы з-за ўвядзення абмежаванняў на працу расійскіх аэрапортаў падчас нападу дронаў.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Раман Кісляк абскардзіў паўторную адмову на прадастаўленне прытулку ў ГрузііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


