Мінск 23:04

Ад пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі больш за 26 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: Памежная ахова Польшчы

26 ліпеня, Позірк. Ад пачатку 2025 года суседнія краіны Еўрасаюза спынілі сама меней 26.097 спробаў мігрантаў незаконна перасячы мяжу з боку Беларусі, сведчыць праведзены Позіркам аналіз штодзённых даных іх памежных службаў.

Літва з 1 студзеня па 25 ліпеня прадухіліла 943 такія спробы (у 2,7 раза больш, чым за той жа перыяд 2024 года, калі іх было 353), Латвія — 7.625 (у 2,3 раза больш; 3.365), Польшча па 24 ліпеня (даныя за мінулыя суткі з’явяцца заўтра) — 17.529 (-17,4%; 21.221).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: