ДМК справаздачыўся аб ліквідацыі схемы нелегальнай пастаўкі тавараў з Польшчы, распачатая крымінальная справа
22 ліпеня, Позірк. Супрацоўнікамі Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) спыненая нелегальная пастаўка тавараў з Польшчы, паведамляе прэс-служба ведамства.
“Бізнес” па транспарціроўцы тавараў праз мяжу арганізаваў грамадзянін Беларусі, які пражывае ў Польшчы, адзначае ДМК.
“38-гадовы мужчына прымаў заказы на куплю і наступную дастаўку ў Беларусь адзення, абутку, дзіцячых цацак, прадметаў бытавой тэхнікі, аўтамабільных запчастак”, — гаворыцца ў паведамленні.
Атрымаўшы заказ, мужчына “набываў тавары, а для далейшай дастаўкі заказчыкам з Беларусі перад перасячэннем мяжы раздаваў фізічным асобам паводле ўстаноўленых лімітаў на бязмытны ўвоз”.
Паводле ацэнкі ДМК, шкода дзяржбюджэту Беларусі склала звыш 650 тыс. рублёў.
“За ўхіленне ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры грамадзянін будзе прыцягнуты да адказнасці паводле ч. 1 арт. 231 КК”, — адзначаецца ў рэлізе.
19 ліпеня паведамлялася, што ДМК раскрыў схему пастаўкі ў Беларусь тэхнікі без выплаты пошлін.
Адзначалася, што супрацоўнікі Аператыўнай і Брэсцкай мытняў выявілі групу асоб, якая для ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў арганізавала “перамяшчэнне пад выглядам тавараў для асабістага карыстання некалькіх тысяч адзінак рознай бытавой і электроннай тэхнікі”.
“У выніку правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветленая незаконная схема, якую прымянілі зламыснікі — на польскім баку тавары раздавалі асобнымі адзінкамі фізічным асобам, якія і ўвозілі іх бяспошлінна нібыта для асабістых патрэбаў, — гаварылася ў паведамленні. — На тэрыторыі Беларусі тавары забіралі арганізатары схемы, каб у далейшым рэалізоўваць праз інтэрнэт-крамы”.
Паводле інфармацыі ведамства, на тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна мытнікі выявілі склады, дзе акумулявалася ўвезеная такім чынам тэхніка. У іх знайшлі каля 3 тыс. непрададзеных тавараў, у прыватнасці “духавыя шафы, варачныя панэлі, посудамыйныя машыны, кавамашыны, аэрагрылі, пыласосы, акустычныя калонкі, мыйкі высокага ціску, электрасамакаты, электраінструменты” ды інш. Агульны кошт выяўленых тавараў — звыш 2 млн рублёў (больш за 680 тыс. долараў паводле актуальнага курсу Нацбанка).
“Уся тэхніка канфіскаваная, праводзяцца далейшыя праверачныя мерапрыемствы па вызначэнні іншых датычных асоб”, — заявіў мытны камітэт.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла амаль да 6,5 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 31 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаУкраінскі праект "Хачу жыць" апублікаваў спіс дэзерціраў з расійскага войска, сярод іх тры беларусыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаШэсць банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


