Мінск 21:26

Двое мужчын, якія згубіліся ў лясах Мінскай вобласці, знойдзеныя мёртвымі

Крыніца: pixabay.com

22 ліпеня, Позірк. Аб выяўленні “без прыкмет жыцця” ў лясах Мінскай вобласці двух мужчын, якія згубіліся, паведамляецца ў сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Адзначаецца, што ў пошуках зніклага 17 ліпеня ў Барысаўскім раёне мужчыны 1964 года нараджэння было задзейнічана 36 адзінак тэхнікі і 144 чалавекі. Цела знойдзена 21 ліпеня.

У гэты ж дзень у Лагойскім раёне знойдзена цела мужчыны 1971 г.н., зніклага 19 ліпеня. У пошуках прымала ўдзел 27 адзінак тэхнікі і 100 чалавек.

У зводцы МНС гаворыцца, што ў Гомельскім вобласці знойдзеныя жывымі пенсіянеры, якія заблукалі: у Рагачоўскім раёне — 1951 г.н. (у меддапамозе не меў патрэбы), у Светлагорскім раёне — 1956 г. н. (шпіталізаваны).

З надыходам ягадна-грыбнага сезону падобныя факты адбываюцца рэгулярна: 21 ліпеня паведамлялася аб трох заблукалых, 20-га — пяці, 19-га — трох, 18-га — двух.

Падзяліцца: