Адменены рэйс “Аэрафлота” з Мінска ў Маскву
22 ліпеня, Позірк. Рэйс расійскай авіякампаніі “Аэрафлот” SU1835 Мінск — Масква адпраўленнем у 6:30 22 ліпеня адменены, вынікае з інфармацыі анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Самалёт павінен быў накіравацца ў маскоўскі аэрапорт Шарамеццева.
Пры гэтым рэйсы перавозчыка “Белавія”, згодна з табло, адправіліся ў Маскву паводле раскладу ў 6:40 і 7:45 у аэрапорты Унукава і Шарамеццева адпаведна.
21 ліпеня паведамлялася аб адмене трох рэйсаў “Аэрафлота” (РФ) з аэрапорта Шарамеццева, а таксама зваротных рэйсаў з Мінска ў Маскву. Са значным спазненнем вылецелі ў аэрапорты Унукава і Шарамеццева з Мінска рэйсы “Аэрафлота” і кампаніі “Победа”, якія паводле раскладу павінны былі адправіцца яшчэ ўвечары 20 ліпеня. Таксама з 6:30 на 16:45 быў перанесены рэйс “Аэрафлота“ з Мінска ў Шарамеццева.
Раней авіяперавозчыкі адмянялі або затрымлівалі рэйсы з-за ўвядзення абмежаванняў на працу расійскіх аэрапортаў падчас атакі дронаў. Так, не менш за 26 рэйсаў нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” было затрымана 28 траўня, пры гэтым прылёт затрымліваўся да шасці гадзін у 12 рэйсаў.
11 сакавіка авіякампаніі “Белавія” і “Аэрафлот” затрымалі адпаведна чатыры і два рэйсы з беларускай сталіцы ў Маскву.
У ноч на 21 ліпеня як мінімум сем расійскіх абласцей былі атакаваныя беспілотнікамі. У Мінабароны РФ справаздачыліся, што сродкамі СПА за ноч перахопленыя і знішчаныя 74 беспілотныя лятальныя апараты, з іх 23 БПЛА над тэрыторыяй Маскоўскага рэгіёну, у тым ліку 15 дронаў, якія ляцелі на Маскву.
Мінулай ноччу, як паведамляе расійскае ваеннае ведамства, перахопленыя і знішчаныя 35 украінскіх БПЛА, тры з іх — над тэрыторыяй Маскоўскай вобласці.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па росце цэн у чэрвені і трэцяе — за першую палову 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка