Беларусь і Турцыя ўзаемна павялічылі перыяд бязвізавага знаходжання для кіроўцаў і членаў экіпажаў

21 ліпеня, Позірк. Асобныя катэгорыі грамадзян Беларусі і Турцыі змогуць знаходзіцца на тэрыторыі адзін аднаго ў бязвізавым парадку да 90 дзён у любым 180-дзённым перыядзе. Гэта вынікае з падпісанага 21 ліпеня ў Мінску пратакола аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб узаемным скасаванні віз ад 29 сакавіка 2013 года.
Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі, гаворка пра кіроўцаў і членах экіпажаў грузавых аўтатранспартных сродкаў, аўтобусаў, паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі і марскіх суднаў, якія выконваюць міжнародныя перавозкі грузаў і пасажыраў.
Абодвум бакам яшчэ трэба ратыфікаваць пратакол.
У адпаведнасці з базавым пагадненнем беларускія і турэцкія грамадзяне могуць знаходзіцца ў краінах адзін аднаго без віз на працягу 30 дзён. Пры гэтым агульная працягласць знаходжання на тэрыторыі другога боку — падпісанта дакумента не павінна перавышаць 90 дзён на працягу аднаго года з даты першага ўезду.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка



