Дзяцей заканадаўча абавяжуць паважаць дзяржсімвалы

16 ліпеня, Позірк. Пра абавязак дзіцяці “паважаць дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь” гаворыцца ў апублікаваным 16 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале законе “Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння правоў дзяцей”.
У адпаведнасці з дакументам дзеці таксама будуць абавязаныя “выконваць законы дзяржавы, клапаціцца пра бацькоў, паважаць правы і законныя інтарэсы іншых грамадзян, каштоўнасці і культурныя традыцыі беларускага народа, іншых нацый і народнасцяў”, а таксама “захоўваць гістарычную памяць аб гераічным мінулым беларускага народа”.
Уносяцца змены ў Кодэкс аб шлюбе і сям’і, законы “Аб правах дзіцяці”, “Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” і інш.
Таксама для дзяцей уводзіцца абавязак “клапаціцца аб захаванні свайго здароўя, весці здаровы лад жыцця, праяўляць сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы, авалодваць ведамі і рыхтавацца да самастойнай працоўнай дзейнасці, беражліва ставіцца да навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў, усіх відаў уласнасці”.
Згодна з законам, дзеці маюць права аб’ядноўвацца ў грамадскія аб’яднанні пры ўмове, што дзейнасць гэтых аб’яднанняў “не мае мэтаў ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці, іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам альбо дапускаюць магчымасць ажыццяўлення названых дзейнасці і дзеянняў у ходзе дасягнення правамерных мэтаў стварэння”.
Законам удакладнены пералік абмежаванняў на працу з дзецьмі. У прыватнасці, такога права будуць пазбаўленыя асобы, асуджаныя за здзяйсненне злачынстваў “экстрэмісцкай накіраванасці”, злачынстваў паводле наркатычных артыкулаў.
Уводзіцца абавязак для законных прадстаўнікоў абараняць дзяцей ад інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў інтэрнэце і прычыняе шкоду іх здароўю і развіццю.
Асноўныя палажэнні закона ўступяць у сілу праз паўгода пасля апублікавання дакумента.
Аб падпісанні закона Аляксандрам Лукашэнкам не паведамлялася.
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу (СР НС) ухваліў папраўкі 30 чэрвеня.
Палата прадстаўнікоў НС прыняла законапраект у другім чытанні 23 чэрвеня.
“Экстрэмісцкія” артыкулы Крымінальнага кодэкса пасля падзей 2020 года актыўна выкарыстоўваюцца ўладамі для палітычнага пераследу грамадзян.
Група спецыяльных дакладчыкаў ААН звярнулася ў канцы лютага гэтага года да ўрада Беларусі з нагоды прынятага ў першым чытанні законапраекта “Аб папраўках у законы аб забеспячэнні правоў дзяцей”.
Спецдакладчыкі ў звароце нагадалі, што расплывісты і празмерна шырокі тэрмін “экстрэмізм” не мае пад сабой абавязковых нормаў міжнароднага права і, калі ён ужываецца ў якасці крымінальна каральнай катэгорыі, несумяшчальны з прынцыпам прававой дакладнасці, прадугледжаным арт. 15 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаванага Беларуссю.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па росце цэн у чэрвені і трэцяе — за першую палову 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка