Па ўсёй краіне абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі праз залевы

15 ліпеня, Позірк. Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыяцыйнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды (Белгідрамет) на 15 ліпеня абвясціў штормавое папярэджанне і чырвоны, максімальны, узровень небяспекі па ўсёй краіне праз залевы.
“Сёння, 15 ліпеня (аўторак), у перыяд з 14:30 да 18:00 на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, Мінскай вобласці і ў Мінску чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы, у асобных раёнах — вельмі моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15–18 м/с. Неспрыяльныя і небяспечныя гідраметэаралагічныя з’явы захаваюцца да канца дня”, — праінфармавалі ў Белгідрамеце.
Удзень 16 ліпеня таксама на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с.
У Мінску адбылося падтапленне шэрагу вуліц, прыпыняўся або парушаўся рух грамадскага транспарту не толькі праз затапленне, але і з прычыны адключэння святлафораў, паведамляюць профільныя службы.
У МНС удакладнілі, што “манітораць сітуацыю, якая складаецца ў сувязі з моцнымі дажджамі ў Мінску, у рэжыме рэальнага часу і знаходзяцца ў гатоўнасці да рэагавання на надзвычайныя здарэнні”.
Пазней ведамства паведаміла, што паводле аператыўных дадзеных, у сталіцы “ў выніку інтэнсіўных ападкаў у выглядзе дажджу (ад 9 да 40 мм) зафіксавана 17 асноўных участкаў падтаплення праезных частак”.
Ратавальнікі восем разоў прыцягваліся для аказання дапамогі насельніцтву і арганізацыям горада. Паводле папярэдніх даных, пацярпелых няма.
“Для ліквідацыі наступстваў праходжання навальнічнага фронту былі задзейнічаны 151 адзінка тэхнікі і 128 чалавек, з іх: МНС — сем адзінак тэхнікі і 35 чалавек; ДВА “Гаррамаўтадар Мінагарадвыканкама” — 90 адзінак тэхнікі і 276 чалавек; УП “Рамаўтадар” — 54 адзінкі тэхнікі і 77 чалавек”, — гаворыцца ў рэлізе.
“Мінсктранс” пачаў паведамляць пра праблемы з рухам грамадскага транспарту пасля 13 гадзін. Паведамлялася пра парушэнні работы дзясяткаў маршрутаў трамваяў, тролейбусаў і аўтобусаў у розных раёнах горада.
Больш за гадзіну (з 14:12 да 15:20) была спынена праца аўтобусаў № 9, 16, 21, 22, 58, 87с, 88с, 93, 110, 164, 178э і тралейбусаў маршрутаў № 3, 34, 60, 79В на праспекце Партызанскім і вуліцах Варвашэні і Машынабудаўнікоў. Там таксама папярэдзілі, што “ў сувязі з умовамі нажвор’я магчымыя адхіленні ад устаноўленага раскладу руху пасажырскага транспарту” і заклікалі ўлічваць гэтую інфармацыю “пры здзяйсненні паездкі”.
Паводле інфармацыі УДАІ Мінгарвыканкама, на 14 гадзін быў ўскладнены рух па пр. Партызанскім, вуліцах Кіжаватава, Дзянісаўскай, Трасцянецкай, Гашкевіча, Брацкай, Германоўскай, Кашавога, Першамайскай, Жылуновіча, Кабушкіна “і шэрагу іншых участкаў вулічна-дарожнай сеткі”.
Там таксама папярэдзілі пра адключэнне святлафораў на перасячэннях вул. Бялградскай і Тэслы, Брацкай і Германаўскай, Свярдлова і Кірава, каля дома № 40 па вул. Ташкенцкай, дома № 29 па вул. Машынабудаўнікоў, на скрыжаванні вул. Свіслацкай і МКАД, каля дома № 3 па праспекце Пераможцаў.
У афіцыёзным тэлеграм-канале “Минск. Главное” апублікаваныя відэа сведак падтаплення, на якіх відаць, што ў некаторых раёнах горада аўтамабілі знаходзяцца ў вадзе на ўзроўні капота.
Раней у Мінску і чатырох абласцях — Мінскай, Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай — быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Папярэдні раз непагадзь прывяла да падтапленняў, абрываў ліній электраперадач і іншых наступстваў 9–11 ліпеня.
11 ліпеня міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, падчас прадстаўлення даклада Аляксандру Лукашэнку, паведаміў, што пасля праходжання навальнічнага фронту ў ноч з 9 на 10 ліпеня на “гарачыя лініі” МНС паступіла 4,5 тысячы зваротаў па дапамогу.
10 ліпеня падзенне дрэва падчас непагадзі прывяло да гібелі жанчыны ў Магілёве — гэта адбылося каля 2-й гадзіны ночы на рацэ Днепр. 32-гадовая жанчына разам з мужам напярэдадні вечарам прыехала на рыбалку.
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць генпракурора Грузіі распачаць следства па факце затрымання грамадзяніна Беларусі ў Дэпартаменце міграцыі МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка