Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны па ўсёй Беларусі, акрамя Брэсцкай і Гродзенскай абласцей

14 ліпеня, Позірк. Раніцай і днём 15 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, днём пры навальніцах месцамі моцныя ліўні, паведамляе Белгідрамет.
Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Мінску і чатырох абласцях — Мінскай, Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай.
Тэмпература паветра днём дасягне па ўсёй краіне 28–29 градусаў.
Рэкамендацыі насельніцтву ў сувязі з непагаддзю традыцыйна апублікавала МНС.
Аранжавы ўзровень небяспекі ва ўсёй краіне або асобных рэгіёнах абвяшчаўся Белгідраметам штодня з 7 па 11 ліпеня, а таксама на 14 ліпеня. Праз непагадзь у Беларусі фіксуюцца масавыя падзенні дрэў, падтапленні, збоі ў электразабеспячэнні населеных пунктаў.
10 ліпеня ў выніку падзення дрэва ў Магілёве падчас непагадзі загінула 32-гадовая жанчына.

- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі павялічылася ў 1,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску зафіксаваны першы тэмпературны рэкорд восені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЗ Беларусі ў Польшчу залятаюць БПЛА, тэлефоны салдат на мяжы ўзломваюць — адстаўны генерал (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Аўстрыі адкрыць у Вене офіс дэмсіл, прызначыць спецпасланніка па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусы сталі есці больш мяса і менш гародніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–4 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка