Па распараджэнні Лукашэнкі праверана фізпадрыхтоўка генералаў 11 сілавых ведамстваў

14 ліпеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка даручыў праверыць фізічную падрыхтоўку вышэйшага афіцэрскага складу, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
“У сувязі з гэтым былі праведзеныя кантрольныя заняткі па фізічнай падрыхтоўцы вышэйшага афіцэрскага складу сілавых ведамстваў, — гаворыцца ў паведамленні. — Пад праверку трапілі ўсе генералы і палкоўнікі, якія займаюць генеральскія пасады, з 11 сілавых ведамстваў”.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч паведаміў дзяржСМІ, што праверка фізпадрыхтоўкі вышэйшага афіцэрскага складу праведзеная з прыцягненнем спецыялістаў спартыўнага камітэта Узброеных сіл, мерапрыемствы прайшлі ў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы і Цэнтральным доме афіцэраў.
Паводле слоў чыноўніка, правяраныя “выконвалі практыкаванні на цягавітасць, у прыватнасці, бег на 500 метраў або плаванне на 100 метраў, і на сілу — падцягванне на перакладзіне або комплекснае сілавое практыкаванне”.
Па выніках праверкі “адзначаны высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі службовых асоб”, заявіў Вальфовіч.
“Усе правяраныя службовыя асобы паказалі толькі выдатныя і добрыя ацэнкі. Ніводнай нездавальняючай, здавальняючай ацэнкі атрымана не было. Пры гэтым 70% выдатных ацэнак і 30% добрых. Прыемна, што ўсе міністры, кіраўнікі ўсіх ведамстваў атрымалі толькі выдатныя ацэнкі”, — сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Лукашэнка анансаваў перад выбарамі "вельмі жорсткую праверку" ў войску, МУС і КДБ
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка