Ваенная акадэмія плануе павялічыць набор слухачоў
14 ліпеня, Позірк. Ваенная акадэмія Беларусі (ВА) плануе набраць на першы курс у новым навучальным годзе 758 слухачоў, паведаміў дзяржСМІ начальнік гэтай навучальнай установы Андрэй Гарбаценка.
Наколькі павялічыцца набор, ён не ўдакладніў. Аднак паводле інфармацыі рэсурсаў, прысвечаных паступленню ў ВНУ, на мінулы навучальны год было 750 месцаў. Інфармацыя на афіцыйным сайце ВА не публікуецца.
Паводле слоў Гарбаценкі, сёлета плануецца прыняць 45 дзяўчат: “Сярод усіх спецыяльнасцей, якія ёсць ва Узброеных сілах, ёсць спецыяльнасці, дзе, напэўна, жанчыны лепш справяцца з гэтымі задачамі. Яны больш уважлівыя, яны недзе больш акуратныя, яны больш уседлівыя — авіяцыі. радыётэхнічныя войскі, гэта радыёэлектронная барацьба“.
“Асаблівая ўвага”, па словах начальніка ВА, надаецца падрыхтоўцы спецыялістаў для ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.
З 15 студзеня ў ВНУ створана кафедра спецыяльнай падрыхтоўкі і баявога прымянення беспілотнай авіяцыі, удакладніў Гарбаценка: “Лейтэнанты, якіх мы сёння выпусцілі, яны ўсе паспелі прайсці падрыхтоўку на базавым узроўні і атрымалі пасведчанне аб тым, што яны гатовы і ўмеюць прымяняць беспілотную авіяцыю”.
Падрыхтоўка па гэтым напрамку, сказаў ён, вядзецца на трох узроўнях: базавым, які даецца ўсім выпускнікам, павышаным (афіцэры ракетных войскаў і артылерыі) і спецыялізаваным”.
Начальнік ВА таксама заявіў аб запатрабаванасці ВНУ з боку кітайскіх студэнтаў.
12 верасня 2024 года на сустрэчы з кіраўніком ваеннага ведамства КНР Дун Цзюном міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што падпісаны ў чэрвені таго ж года кантракт на навучанне кітайскіх вайскоўцаў у УА з’яўляецца “праявай даверу і высокай ацэнкай” сістэмы айчыннай ваеннай адукацыі.
Ваенная акадэмія — вышэйшая ваенная навучальная ўстанова ў нацыянальнай сістэме адукацыі Беларусі і галаўная ўстанова адукацыі ў сістэме падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі ваенных кадраў.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Новы віток рэпрэсій у дачыненні да сваякоў палітэмігрантаў — вялікі выклікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 14 ліпеня — 31 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка