Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на 14 ліпеня ў чатырох абласцях і Мінску

13 ліпеня, Позірк. Раніцай і днём 14 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с, паведамляе Белгідрамет.
Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Мінску і чатырох абласцях — Мінскай, Гомельскай, Брэсцкай і Гродзенскай.
“Удзень на паўднёвым усходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С. <…> У Мінску чакаецца навальніца”, — гаворыцца ў паведамленні.
Рэкамендацыі насельніцтву ў сувязі з непагаддзю традыцыйна апублікавала МНС.
Аранжавы ўзровень небяспекі ва ўсёй краіне або асобных рэгіёнах абвяшчаўся Белгідраметам штодня з 7 па 11 ліпеня. Праз непагадзь ў Беларусі фіксуюцца масавыя падзенні дрэў, падтапленні, збоі ў электразабеспячэнні населеных пунктаў.
10 ліпеня ў выніку падзення дрэва ў Магілёве падчас непагадзі загінула 32-гадовая жанчына.

Мінпрыроды дэ-факта пацвердзіла адсутнасць у Белгідрамета абсталявання для доўгатэрміновых прагнозаў

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–8 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першай палове 2025 года продажы гарэлкі ў Беларусі павялічыліся на 4,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаЛатушка: Мы працуем над тым, каб быў прыняты 15 пакет санкцый ЕС ў адносінах да рэжыму ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДажджлівае надвор'е асабліва моцна адаб'ецца на бульбе — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ Беларусі працягваюць зніжацца продажы тавараў айчыннай вытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка