Лукашэнка двума сказамі павіншаваў “народ Чарнагорыі” з нацыянальным святам
13 ліпеня, Позірк. З кароткім віншаваннем “народу Чарнагорыі” з нагоды Дня дзяржаўнасці выступіў 13 ліпеня Аляксандр Лукашэнка.
“Нягледзячы на сучасныя складаныя геапалітычныя ўмовы, традыцыйныя духоўныя і культурныя сувязі нашых славянскіх народаў з’яўляюцца трывалым падмуркам для плённага супрацоўніцтва Беларусі і Чарнагорыі дзеля дабрабыту і росквіту грамадзян абедзвюх краін”, — цытуе віншавальніка яго прэс-служба.
Таксама заяўляецца, што Лукашэнка “пажадаў усім чарнагорцам згоды, квітнеючай будучыні і стабільнасці ў грамадстве”.
Трэці год запар ён віншуе не кіраўніка гэтай балканскай дзяржавы, а народ. Такая практыка стала распаўсюджанай у дачыненні да краін, якія ўвялі санкцыі супраць рэжыму ў Мінску.
У 2024-м акрамя згадкі пра “духоўнасць” Лукашэнка адзначаў “шчырую сімпатыю” беларусаў да чарнагорцаў.
Чарнагорыя ўваходзіць у “пералік замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”, у дачыненні да якіх перыядычна ўводзяцца абмежавальныя меры, у асноўным эканамічнага характару.
Балканская дзяржава далучылася да заяваў і дзеянняў Еўрапейскага саюзу пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года, рэгулярна падтрымлівае ўсе санкцыйныя і абмежавальныя меры.
Да “неадкладнага і безумоўнага” вызвалення ў Беларусі палітычных зняволеных, іх рэабілітацыі і спынення рэпрэсій заклікала дэлегацыя Еўрасаюза ў Савеце Еўропы (СЕ) 9 ліпеня на 1534-м пасяджэнні камітэта міністраў СЕ ў Страсбургу (Францыя).
Да заявы, распаўсюджанай ад імя ўсіх дзяржаў ЕС, далучыліся 12 краін: Албанія, Андора, Вялікабрытанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Манака, Нарвегія, Сан-Марына, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя.
Чарнагорыя ўваходзіць у групу “сяброў дэмакратычнай Беларусі” ў АБСЕ, да якой ужо далучылася 29 з 57 краін — сябраў арганізацыі.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНайбольшую колькасць ападкаў апошнія цыклоны прынеслі ў Брэсцкую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка