Над аднаўленнем электразабеспячэння працуюць больш за 1,4 тыс. чалавек — Мінэнерга
11 ліпеня, Позірк. Больш за 1,4 тыс. работнікаў у складзе трохсот аварыйна-выязных брыгад працягваюць працу для аднаўлення электразабеспячэння ў пацярпелых населеных пунктах, паведаміла Міністэрства энергетыкі.
Ад пачатку сутак 11 ліпеня энэргетыкі “працавалі ўсю ноч у складаных умовах надвор’я”, да 13:30 удалося аднавіць электразабеспячэнне ў 430 населеных пунктах, на 14:00 “узмоцненыя працы працягваюцца ў 55 пунктах”, паведамілі ў ведамстве.
Да работ прыцягнута больш за 430 адзінак спецыяльнай тэхнікі і 12 дызель-генератарных установак, што забяспечваюць часовае электрасілкаванне.
“Працы вядуцца ў бесперапынным рэжыме, энэргетыкі будуць працаваць да поўнага аднаўлення электразабеспячэння ўсіх рэгіёнаў”, — адзначыла Мінэнерга.
У дзяржаўным вытворчым аб’яднанні “Белэнерга”, у сваю чаргу, паведамілі, што “ажыццяўляецца пастаянны маніторынг аператыўнай абстаноўкі энергетычнага сектара Беларусі, каб неадкладна рэагаваць на ўзнікненне пазаштатных сітуацый”.
Паводле інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, у Магілёўскай вобласці на распрацоўцы ветравалаў задзейнічана больш за чатырыста чалавек, 60 адзінак тэхнікі. У Магілёве і Магілёўскім раёне задзейнічана сто чалавек.
У ведамстве паведамлялі, што адным з найбольш пацярпелых ад непагадзі стаў Клімавіцкі лясгас (Магілёўская вобласць). Там пацярпела каля 300 гектараў лесу, сітуацыя патрабуе “правядзення суцэльных санітарных высечак”.
Усяго, паводле аператыўных даных ведамства, у Магілёўскай вобласці “пад суцэльныя санвысечкі пойдзе не менш за 1.800 га лесу”. Абследаванні ляснога фонду працягваюцца, “дакладныя лічбы будуць устаноўлены пазней”.
Раней у “Белэнерга” паведамлялі, што за 10 ліпеня энэргетыкі аднавілі электразабеспячэнне ў больш як 600 населеных пунктах.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства