У Магілёве аднагадовае дзіця выпала з акна пятага паверха — яго стан стабільна цяжкі
11 ліпеня, Позірк. Пра падзенне з акна пятага паверха аднагадовага хлопчыка паведаміла 11 ліпеня прэс-служба Следчага камітэта.
Няшчасны выпадак адбыўся раніцай у Магілёве: “Па шчаслівым супадзенні, [дзіця пры падзенні] прызямлілася на кустоўе”.
Паводле папярэдніх даных, “малы знаходзіўся дома з маці і яе сужыцелем. Жанчына збіралася з дзіцём у паліклініку, а мужчына ў гэты час спаў у пакоі”.
У паведамленні гаворыцца, што на гэты момант хлопчык знаходзіцца ў лякарні пад наглядам медыкаў, а яго стан “ацэньваецца як стабільна цяжкі”.
Магілёўскім міжраённым аддзелам СК па гэтым факце праводзіцца праверка.
Паводле даных Генеральнай пракуратуры на 9 ліпеня, “за мінулы перыяд 2025 года” пры выпадзенні з вокнаў загінулі шэсць дзяцей, тады як за аналагічны перыяд 2024-га — адно дзіця.
У першым квартале 2025 года праз знешнія прычыны ў Беларусі загінула 32 непаўналетніх, паведаміла ў траўні аб’яднанне былых сілавікоў BelPol са спасылкай на службовы ліст намесніка генпракурора Аляксея Стука ў Міністэрства адукацыі, Міністэрства працы і сацабароны і мясцовыя органы ўлады.
Адзначалася, што смяротнасць вырасла на 52,4% — з 21 выпадку (з якім перыядам праведзена параўнанне, у лісце не ўказана).
У 2024 годзе ў Беларусі праз знешнія прычыны загінула 126 дзяцей — на 34% больш, чым у 2023-м (94).
СК заклікае бацькоў не пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду нават на непрацяглы час і абсталяваць усе вокны ў кватэры спецыяльнымі замыкаючымі прыладамі

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства