Мінск 10:02

Усе асноўныя валюты зноў патаннелі на таргах БВФБ

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / JustStartInvesting

11 ліпеня, Позірк. Усе асноўныя валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 ліпеня 2025 года, як і днём раней.

Курс еўра знізіўся да 3,4175 рубля (-1,14%, -0,0394), долара — да 2,9274 (-0,27%; -0,008), кітайскага юаня — да 4,0796 за 10 (-0,02%; -0,0009), расійскага рубля — да 3,7489 за 100 (-0,24%; -0,0092).

На мінулым, скарочаным, працоўным тыдні (30 чэрвеня — 2 ліпеня) курс долара знізіўся на 0,01% (з 2,9663 да 2,9659 рубля), юаня — на 0,1% (з 4,1291 да 4,1248 за 10), расійскага рубля — на 8,38 3,7718 за 100); еўра падаражэў на 2,53% (з 3,42 да 3,5066).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — чэрвень 2025 года знізіўся на 14,60% (з 3,4735 да 2,9663 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 чэрвеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка і студзеня — траўня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: