Мінск 10:28

У “спіс экстрэмістаў” дададзена яшчэ 45 чалавек

Ілюстрацыйнае фота: Ron Dyar / unsplash.com

11 ліпеня, Позірк. У спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 11 ліпеня дададзена яшчэ 45 чалавек, цяпер у пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў 5.511 пазіцый.

Усе асобы, унесеныя ў пералік, асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу.

Сярод іх прызнаныя палітычнымі вязнямі Ігар Гальцоў і Дзмітрый Хамянкоў (прыгавораныя да невядомых праваабаронцам тэрмінаў пазбаўлення волі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 3612 Крымінальнага кодэкса), Іван Качанаў (5 гадоў пазбаўлення волі, ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 130), Ала Юшкевіч (тэрмін невядомы, ч. 1 арт. 342 і ч. 1 арт. 130). Усе яны ўнесеныя ў спіс з пазнакай “адбывае пакаранне”.

З такой жа пазнакай пералік папоўнілі Яўген Шляхцёнак (асуджаны паводле ч. 3 арт. 3611, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 3614), Дзмітрый Чыслаў (ч. 3 арт. 361), Валянціна Коўзель, Дзмітрый Шахноў, Ігар Жылавец і Руслан Ліннік (усе — ч. 1 арт. 130), Уладзіслаў Шкурскі (ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 342), Сяргей Літвінко (ч. 2 арт. 367, ч. 1 і ч. 2 арт. 3614), Дзяніс Раманчук (ч. 1 арт. 368 і ч. 1 арт. 130), Андрэй Андронаў (ч. 1 арт. 367), Аляксандр Рыбчанка (ч. 1 і ч. 2 арт. 3614), Юрый Андрукін (ч. 1 арт. 368).

З пазнакай “судзімасць не пагашаная”, якая, як правіла, сведчыць пра пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, у пераліку цяпер фігуруюць асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 — Наталля і Іван Шатэрнік, Наталля Сянько, Анастасія Плавінская, Сяргей Багдановіч, Вячаслаў Балдуеў, Ігар Мірановіч, Генадзь Лукашэвіч, Юрый і Ганна Заяц, Уладзіслаў Ільюшчанка, Раман Карповіч, Яўген і Эдуард Ваньковічы, Наталля Каралько, Ірына Налівайка, Вольга і Мікалай Ратабыльскі, Арцём Серадзенка, Раман Кніга, Віктар Калеснікаў, Вадзім Пайвін, Андрэй Сацура, Валерый Марцінчык, Ігар Калпачкоў, Уладзіслаў Артынскі і Міхаіл Трухановіч, а таксама Мікалай Давыдзенка (арт. 369, ч. 1 арт. 368) і Наталля Мураўёва (ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368 і арт. 369).

Даведка “Позірку”:

  • арт. 13 КК — падрыхтоўка да злачынства;
  • арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
  • арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
  • арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
  • арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
  • арт. 368 — абраза прэзідэнта;
  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.
Падзяліцца: