Мінск 05:12

На таргах 10 ліпеня патаннелі ўсе асноўныя валюты

Крыніца: pixabay.com

10 ліпеня, Позірк. Усе асноўныя валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 ліпеня.

Курс еўра знізіўся да 3,4569 рубля (-1,23%, -0,0432), долара — да 2,9354 (-0,58%; -0,0170), юаня — да 4,0805 за 10 (-0,25%; -0,0104), расійскага рубля — да 3,7581 за 100 (-0,17%; -0,0063).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — чэрвень 2025 года знізіўся на 14,60% (з 3,4735 да 2,9663 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 чэрвеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка і студзеня — траўня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: