Праз БПЛА, які заляцеў з Беларусі, кіраўніцтва Літвы хавалася ў сховішчах — СМІ

10 ліпеня, Позірк. Прэм’ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас і спікер Сейма Саўлюс Сквярняліс некаторы час 10 ліпеня знаходзіліся ў сховішчах праз парушэнне паветранай прасторы краіны з боку Беларусі, паведамляе lrt.lt.
“Першапачаткова меркавалася, што паветраную прастору перасёк беспілотнік “шахед”, які Расія выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны”, аднак пазней памежнікі ўстанавілі, што з Беларусі заляцеў “дрон, падобны на самаробны самалёт”, гаворыцца ў публікацыі.
БПЛА, як адзначаецца, выраблены з “фанеры і пенапласту”, ён упаў каля 11:30 прыкладна за кіламетр ад мяжы з Беларуссю.
Падкрэсліваецца, што “няма ніякіх сведчанняў таго, што дрон перавозіў груз”, адпаведна, ён не ўяўляў небяспекі.
Старшыня камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Сейма Гедрымас Еглінскас пацвердзіў са спасылкай на звесткі выведкі, што ў Літву заляцеў БПЛА з Беларусі.
“Іншае пытанне, “шахед” гэта ці не, — сказаў ён. — Сутнасць у тым, што яму ўдалося даляцець. Трэба казаць пра тое, ці было выяўленне, ці было яно відаць, ці была спроба яго нейкім чынам нейтралізаваць. Мы ведаем, што беларускія ўзброеныя сілы праводзяць пэўныя вучэнні. Я мяркую, што ён лічыўся цэллю, якую павінны былі збіць, і, верагодна, нешта пайшло не так. Такія факты, але цяпер, напэўна, будзем чакаць больш дакладнай інфармацыі”.
Паводле слоў Еглінскаса, пакуль рана рабіць высновы аб тым, ці з’яўляецца гэта правакацыяй супраць Літвы.
“Нам трэба дачакацца дадатковай інфармацыі, неабходна правесці расследаванне. Нам трэба давяраць нашым выведвальным органам, якія, верагодна, дадуць самую дакладную інфармацыю ў кароткія тэрміны”, — заявіў палітык.
- Эканоміка
- Бяспека
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаДля вызваленых палітвязняў сабрана амаль 97 тыс. еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка