Польшча ўвяла санкцыі ў дачыненні да беларускага бізнесмена Машэнскага

10 ліпеня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Польшчы 9 ліпеня ўключыла беларускага бізнесмена Аляксандра Машэнскага ў нацыянальны санкцыйны спіс.
Пералік складаецца з “асоб і арганізацый, у дачыненні да якіх прымяняюцца меры, прадугледжаныя законам аб спецыяльных мерах процідзеяння падтрымцы агрэсіі супраць Украіны і забеспячэння нацыянальнай бяспекі”, вынікае з азначэння на партале ведамства.
У абгрунтаванні рашэння адзначаецца, што Машэнскі з’яўляецца “асобай, непасрэдна звязанай асабіста, арганізацыйна, эканамічна і палітычна з Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама асобай, якая ўскосна падтрымлівае агрэсію Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, якая пачалася 24 лютага 2022 года”.
Прыводзяцца пацверджанні згаданага тэзіса і адзначаецца, што ў сувязі з высновамі кіраўніка Нацыянальнай падатковай службы, якія сведчаць аб “цесных і доўгатэрміновых асабістых, эканамічных і палітычных сувязях з Аляксандрам Лукашэнкам”, уезд і знаходжанне Машэнскага ўяўляе пагрозу дзяржаўнай бяспецы Польшчы.
Падкрэсліваецца, што “дзейнасць вышэйзгаданай асобы на гэты момант пазіцыянуе яе як прыхільніка рэжыму Лукашэнкі”. “Такая пазіцыя на фоне ваенных дзеянняў Расіі ва Украіне, матэрыяльна-тэхнічнай і палітычнай падтрымкі Масквы з боку беларускіх уладаў, а таксама так званай гібрыднай вайны, развязанай супраць Рэспублікі Польшча, стварае сур’ёзную рызыку правакацыі або падбухторвання”, — адзначае МУСіА.
Таксама ўказваецца, што “прымяненне абмежавальных мер у дачыненні да Машэнскага будзе спрыяць скарачэнню эканамічных рэсурсаў Беларусі, якія выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення агрэсіі супраць Украіны”.
Санкцыі ўключаюць замарожванне грашовых сродкаў і эканамічных рэсурсаў бізнесмена ў Польшчы, забарону на прадастаўленне яму любых сродкаў і эканамічных рэсурсаў, выключэнне з працэдур дзяржаўных закупак або конкурсаў, а таксама ўключэнне Машэнскага ў спіс замежнікаў, знаходжанне якіх на тэрыторыі Рэспублікі Польшча непажадана.
Аляксандр Машэнскі вядомы ў асноўным у малочным (“Савушкін прадукт”) і рыбаперапрацоўчым (“Санта Брэмар”) бізнесе. Займае 2-е месца ў топ-100 беларускіх бізнесменаў паводле версіі выдання “Беларусы і рынак”. Неаднаразова сустракаўся з Лукшэнкам, быў яго даверанай асобай на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года.
Раней незалежныя СМІ адзначалі, што прадпрымальнік рэгулярна наведвае Польшчу, выкарыстоўваючы ў тым ліку аўтамабілі з дыпламатычнымі нумарамі (з’яўляецца ганаровым консулам Ісландыі ў Беларусі).

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства