У Магілёве ў выніку падзення дрэў загінула жанчына, шпіталізаваныя чатыры чалавекі

10 ліпеня, Позірк. У Магілёве “ў выніку падзення дрэў” загінула жанчына 1992 года нараджэння, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Адзначаецца, што ад паваленых непагаддзю дрэў пацярпелі таксама чатыры чалавекі, у іх ліку падлетак 2010 г.н., яны шпіталізаваныя.
“У перыяд з 1:50 да 3:30 [у ноч на 10 ліпеня] з прычыны праходжання навальнічнага фронту з парывамі ветру да 23 м/с на тэрыторыі Магілёва і Магілёўскага раёна пашкоджаныя дахі розных будынкаў, зафіксаваныя выпадкі падзення дрэў”, — заяўляе ведамства.
Паведамляецца аб аварыйным прыпынку двух паравых катлоў і турбагенератараў на магілёўскай ЦЭЦ-2 праз адключэнне электразабеспячэння. У 5:45 праца ЦЭЦ адноўленая.
“На тэрыторыі ААТ “Магілёўхімвалакно” адбылося падзенне металічнай трубы ўстаноўкі спальвання адходаў цэха. У выніку падзення пашкоджаная сцяна будынка корпуса водападрыхтоўкі”, — гаворыцца ў рэлізе.
Раней паведамлялася, што энергетыкі “ўзмоцнена працуюць” над аднаўленнем электразабеспячэння ў пацярпелых ад навальніцы і шквалістага ветру ў ноч на 10 ліпеня населеных пунктах.
Паводле даных Міністэрства энергетыкі, па стане на 6 гадзін раніцы гаворка ідзе пра больш чым 60 населеных пунктах. Адключэння электраэнергіі назіраліся “ў большай ступені ў Віцебскім і Магілёўскім рэгіёне і ў самім горадзе Магілёў”.
Для часовага электразабеспячэння спажыўцоў у рэгіёны накіраваны дызель-генератарныя ўстаноўкі.
9 ліпеня МНС паведамляла, што навальнічны фронт з парывамі ветру да 23 метраў за секунду, які прайшоў па Віцебскай вобласці з 17 да 18 гадзін, пашкодзіў 29 будынкаў у вёсцы Вархі Гарадоцкага раёна.
Паводле звестак, Белгідрамета, днём 10 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с. Па ўсходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30–34°С. У Мінску днём чакаецца навальніца. Ведамства захавала аранжавы ўзровень небяспекі гідраметэаралагічных з’яў.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства