Ціханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл

9 ліпеня, Позірк. Крокі па вызваленні беларускіх палітвязняў абмеркавала з дыпламатамі з 22 краін дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская. Закрыты брыфінг адбыўся 9 ліпеня ў Вільнюсе, у амбасадзе Даніі, якая з 1 ліпеня на паўгода пераняла функцыі старшыні ў Савеце ЕС, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.
У сустрэчы ўзялі ўдзел амбасадары і супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў Арменіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Іспаніі, Італіі, Канады, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Паўднёвай Карэі, Польшчы, Румыніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі, а таксама Еўрапейскай камісіі.
Вызваленне сёлета ў лютым і чэрвені груп палітвязняў, сярод якіх быў Ціханоўскі, колішнія журналісты “Радыё Свабода” Андрэй Кузнечык, Ігар Карней, паводле слоў дэмлідара, “стала магчымым дзякуючы агульным намаганням ЗША, ЕС, шэрагу еўрапейскіх краін”, а таксама “ціску, салідарнасці і дыпламатыі”.
“Гэта паказала: усё магчыма, калі мы скаардынаваныя, адзіныя і паслядоўныя. Але вызвалена толькі 1,5% палітвязняў. Больш за 1.150 застаюцца за кратамі. Рэпрэсіі ўзмацняюцца. І мы павінны змагацца за кожнага”, — заявіла Ціханоўская.
“Лукашэнка хоча, каб санкцыі былі знятыя без рэальных змен. Але змены павінны быць незваротныя. Спыненне рэпрэсій і вызваленне палітвязняў — першы крок да нацыянальнага дыялогу, якога так патрабуе беларускае грамадства”, — адзначыла палітык.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка