Дарадца Ціханоўскай: Заканчэнне тэрміну даўніны паводле арт. 342 не пазбаўляе ад рызыкі крымінальнага пераследу

9 ліпеня, Позірк. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі “свядома выкарыстоўвае заканчэнне тэрмінаў даўніны па асобных артыкулах Крымінальнага кодэкса як тактыку ціску”, такое меркаванне выказаў дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў.
Паводле яго слоў, якія прыводзяцца ў тэлеграм-канале дэмлідара, тэрмін даўніны паводле арт. 342 (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) у шэрагу выпадкаў заканчваецца ўжо летам, але гэта не пазбаўляе ад рызыкі крымінальнага пераследу.
Заканчэнне тэрміну даўніны, папярэдзіў ён, можа не выратаваць, бо падчас патэнцыйнага затрымання сілавікі “могуць знайсці падставу для новай справы” у прыладах, перапісцы. “За тыя гады, што мінулі з пратэстаў, вы маглі напісаць каментарый, зрабіць данат або рэпост, які дзяржава палічыць новым “злачынствам”, — патлумачыў дарадца Ціханоўскай.
Марозаў нагадаў, што калі справу паводле арт. 342 завялі даўно, а чалавек паспеў з’ехаць ці схавацца, то ў дачыненні да яго дзейнічае вызначаны тэрмін даўніны — 5 гадоў. “Аднак калі вас абвясцілі ў вышук, тэрмін даўніны павялічваецца да 15 гадоў”, — падкрэсліў ён, звярнуўшы ўвагу на тое, што гэта тычыцца як людзей за мяжой, так і тых, хто хаваецца ў Беларусі.
Рэжым Лукашэнкі, на думку Марозава, можа пачаць пераследаваць за ўдзел у мірных пратэстах 2020 года паводле “больш цяжкіх артыкулаў”, напрыклад, паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
Каб спыніць крымінальную справу, адзначыў дарадца Ціханоўскай, трэба правесці “пэўныя працэсуальныя дзеянні”: “Гэта з большай верагоднасцю прывядзе да вашага затрымання і, магчыма, утрымання пад вартай да таго моманту, пакуль справа не будзе спыненая або пакуль у рэжыму не з’явіцца іншай падставы для пераследу”.
“Рэжым хоча паказаць людзям, што час нічога не мяняе і за любую форму іншадумства людзі будуць карацца нават праз гады. Пры гэтым нядаўнія памілаванні не павінны ствараць ілюзіі змякчэння палітыкі Лукашэнкі. Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, колькасць новых палітвязняў перавышае колькасць памілаваных”, — падкрэсліў Марозаў.
Дарадца дэмлідара заклікаў памятаць, што тэрмін даўніны — гэта “не гарантыя бяспекі”, “абарона ад пераследу патрабуе асцярожнасці і разумення рэальных рызык”.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” на падставе атрыманай інфармацыі паведаміў 8 ліпеня пра тое, што пошнім часам у Беларусі “масава ідуць затрыманні людзей” паводле арт. 342 КК. За дзень да таго “Вясна” заявіла, што ў краіне “сталі больш актыўна судзіць за ўдзел у пратэстах” 2020 года. “Вядома, што судовыя справы паводле арт. 342 КК апошнія тыдні пастаўленыя амаль на канвеер”, — падкрэслілі праваабаронцы.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка