На мяжы з Літвой зноў затрымалі дваіх беларусаў з аэрастатычным шарам

9 ліпеня, Позірк. У вёсцы Плябанішкі (Гродзенскі раён), якая знаходзіцца прыкладна за 6 км ад мяжы з Літвой, 9 ліпеня затрымалі дваіх грамадзян Беларусі, вынікае з паведамлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Паводле сцвярджэння ведамства, яны “планавалі ажыццявіць супрацьпраўную дзейнасць на мяжы”.
“Пры аглядзе мясцовасці знойдзеныя 22 газавыя балоны і аэрастатычны шар. Мужчыны перамяшчаліся на аўтамабілі з прычэпам”, — гаворыцца ў паведамленні.
Распачаты адміністрацыйны працэс “за парушэнне памежнага рэжыму”. Мужчынам пагражае штраф да 50 базавых велічыняў (2.100 рублёў).
Адметна, што 8 ліпеня Дзяржпагранкамітэт паведамляў пра аналагічны выпадак, які адбыўся за паўтара кіламетра ад мяжы з Літвой. Тады пагранічнікі таксама затрымалі дваіх беларусаў, знайшлі “шэсць балонаў з газам і аэрастатычны шар”.
З 1 красавіка 2024 года забаронены ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы Беларусі без належнага дазволу, а незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне лятучых апаратаў у пагранічнай зоне або пагранічнай паласе цягнуць адміністрацыйную адказнасць паводле артыкула 24.19 КаАП (штраф да 50 б.в.).
Літва — папулярны кірунак для кантрабандных паставак беларускай тытунёвай прадукцыі, у тым ліку з дапамогай аэрастатаў.
Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, на 18 чэрвеня (апошнія даныя, якія прыводзяцца на сайце), літоўскія памежнікі канфіскавалі 27 беспілотнікаў, якія выкарыстоўваліся для кантрабанды беларускіх цыгарэт з Беларусі. Летась былі затрыманыя 54 беспілотнікі.

Крымінальная адказнасць за дзеянні з беспілотнікамі — законапраект прыняты ў першым чытанні


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка