Пад назіраннем кіраўніка Генштаба Муравейкі вайскоўцы адпрацавалі навядзенне моста праз Днепр

8 ліпеня, Позірк. Пра правядзенне “комплекснага занятку” з удзелам падраздзяленняў 188-й гвардзейскай інжынернай брыгады Узброеных сіл паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
За ходам заняткаў, як заяўляецца, “асабіста назіраў” першы намеснік міністра абароны — начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Павел Муравейка.
“На берагах ракі Днепр асабісты склад адпрацоўвае дзеянні ў складзе ўзвода (роты) па навядзенні моста, абсталяванні і ўтрыманні паромнай і дэсантавай пераправы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што “вадалазы выконваюць інжынерна-разведвальныя і інжынерна-тэхнічныя задачы ў раёне абсталявання пераправы”.
“Гвардзейцы ўсталёўваюць інжынерныя загароды, прабіваюць праходы ў загародах умоўнага праціўніка і выконваюць размініраванне мясцовасці”, — паведамляе ведамства.
“Асабісты склад іншых падраздзяленняў абсталёўвае акопы і бліндажы, а таксама маскіруе пазіцыі”, — падкрэсліваецца ў рэлізе.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі безупынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі і зборы на фоне напружанасці ў дачыненнях з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
Вучэнні "Захад-2025" перанесеныя ад межаў углыб Беларусі, каб "знізіць градус напружанасці ў рэгіёне", заяўляе Лукашэнка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка



