Мінск 22:00

За першае паўгоддзе фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,23 млрд долараў больш, чым набылі

Крыніца: pixabay.com

8 ліпеня, Позірк. У студзені — чэрвені 2025 года насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.

Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 6 млрд 38,1 млн долараў (тут і далей — у эквіваленце), прадалі — на 6 млрд 687,8 млн (адмоўнае сальда — 649,7 млн).

Наяўнай валюты набыта на 3 млрд 956,1 млн, прададзена — на 5 млрд 181,9 млн (-1 млрд 225,8 млн), безнаяўнай — на 2 млрд 82,0 млн і 1 млрд 505,9 млн адпаведна (+576,1 млн).

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: