Дзяржаўтаінспекцыя на працягу трох дзён будзе правяраць працу маршрутных таксі

8 ліпеня, Позірк. Комплекс “прафілактычных мерапрыемстваў, скіраваных на падвышэнне бяспекі перавозак пасажыраў” маршрутнымі таксі праводзіць 8–10 ліпеня Дзяржаўтаінспекцыя, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, у гэты перыяд “супрацоўнікі ДАІ арганізуюць штодзённы кантроль выканання ПДР кіроўцамі, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах”.
“Асноўную ўвагу інспектары звярнуць на спыненне грубых парушэнняў Правілаў дарожнага руху: кіраванне транспартам у стане ап’янення, недатрыманне вызначанай хуткасці, перавозку пасажыраў, што не прышпіленыя рамянямі бяспекі ў міжгародніх і прыгарадных зносінах, няспраўным транспартам або пры ўмове, калі ўдзел у дарожным руху забаронены”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле даных МУС, падчас аналагічнага комплексу мерапрыемстваў у сакавіку было выяўлена 1.290 правапарушэнняў, з якіх 449 (35%) было звязана з парушэннямі выкарыстання рамянёў бяспекі.
Сёлета ў Беларусі здарылася сама меней чатыры аварыі з удзелам маршрутак, у якіх пацярпелі людзі. Гэтыя выпадкі адбыліся 27 траўня ў Смалявіцкім раёне (шпіталізавана 3 чалавекі), 20 траўня ў Гродне (7), 12 лютага ў Мінску (5), 19 студзеня ў Мінскім раёне (7).
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗафіксаваная суседнімі краінамі ЕС актыўнасць нелегалаў амаль у 18 разоў ніжэйшая, чым на пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 9,3 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаУ 2025 годзе зменшылася колькасць тых, хто адпачыў у санаторыі Belorus у літоўскім ДрускінінкаіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



