У Белгідрамета няма прагнозу на другую палову 2025 года — адсутнічае абсталяванне
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 7 ліпеня 2025 года ў 22:36

7 ліпеня, Позірк. У беларускіх сіноптыкаў няма прагнозу на другую палову 2025 года, у тым ліку па ападках, заявіла начальнік аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду даных Белгідрамета Вольга Бакланава на прэс-канферэнцыі 7 ліпеня.
“На жаль, мы не валодаем такімі праграмнымі комплексамі, якія б разлічвалі, дапусцім, на ацяпляльны перыяд, на цёплы перыяд. На жаль, няма такіх прагнозаў у рэспубліцы пакуль, у Белгідрамеце ў прыватнасці“, — сказала Бакланава, рэагуючы на пытанне, ці трэба рыхтавацца “да нечага незвычайнага, напрыклад зацяжных ападкаў або моцнай засухі“.
У адказ на пытанне, ці будзе сёлета лета, “хоць бы цёплы верасень“, яна заявіла: “Я думаю, лета будзе. Глядзіце прагноз надвор’я. Прагноз надвор’я з афіцыйных крыніц заўсёды адпавядае надвор’ю”.
Даведка “Позірку“:
На гэтай жа прэс-канферэнцыі Бакланава паведаміла, што чэрвень быў на 0,4 градуса халаднейшы за норму.
3 снежня начальнік галоўнага ўпраўлення экалагічнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва і навукі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Раман Лабазноў заявіў, што за мінулы перыяд 2024 года апраўдвальнасць сутачных прагнозаў надвор’я склала 98,1%, на двое-трое сутак — 97,4%.
20 сакавіка 2024 года намеснік начальніка Белгідрамета Святлана Кузьміч сцвярджала на прэс-канферэнцыі, што з дапамогай расійскіх калегаў удалося пераадолець заходнія санкцыі.
21 сакавіка 2023 года начальнік службы міжнароднага супрацоўніцтва і сувязяў з грамадскасцю Белгідрамета Андрэй Карабчук заявіў, што нават “у складаных умовах санкцыйнага ціску” гідраметэаралагічная служба працуе, “не адчуваючы павальнага недахопу звестак”. “Дзесьці з сярэдзіны 2022 года тыя звесткі, якія нам не паступалі ад міжнародных арганізацый, мы без праблем атрымліваем у рамках двухбаковага пагаднення з Расгідраметам”, — сказаў ён.
- Палітыка
- ЭканомікаВосем банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю з пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі ў гадавым вымярэнні павялічыліся ў трох рэгіёнах Беларусі — статкамітэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–9 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка


